25 красавiка 2024, Чацвер, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Золатаздабытчыкі забрудзілі ў Сібіры 2,6 тысячы кіламетраў рэк

5
Золатаздабытчыкі забрудзілі ў Сібіры 2,6 тысячы кіламетраў рэк
ФОТА: CTK/ТАСС

Рэкі забруджаныя на Алтаі, у Туве, Краснаярскім краі і Хакасіі.

Расейскія золатаздабывальныя кампаніі забрудзілі 2,6 тысячы кіламетраў рэк у Сібіры, паведаміў каардынатар экалагічнай кааліцыі «Рэкі без межаў», экспэрт Сусветнага фонду дзікай прыроды (WWF) Аляксандр Колатаў.

Даследаванне, праведзенае арганізацыяй, выявіла 20 фактаў забруджвання рэк на Алтаі, 19 - у Туве, 17 - у Краснаярскім краі, і 6 - у Хакасіі. Пры гэтым толькі на адно золатаздабывальнае прадпрыемства Міністэрства прыроды падало ў суд на адкліканне ліцэнзіі, і яшчэ адна з арцеляў на пастанову суда прыпыніла сваю працу на 90 дзён.

У панядзелак таксама стала вядома, што на тэрыторыі муніцыпальнай гарадской акругі Усінск у рэспубліцы Комі ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі праз забруджванне мясцовай ракі Колва нафтапрадуктамі. Паводле папярэдняй версіі, забруджванне адбылося праз разгерметызацыю трубаправода.

Акрамя таго, у панядзелак суд прысудзіў экс-мэра Нарыльска Рыната Ахметчына да шасці месяцаў папраўчых работ паводле справы аб адным з самых буйных разліваў паліва ў найноўшай гісторыі Расеі. У канцы траўня на тэрыторыі ЦЭЦ, якая належыць кампаніі «Нарнікеля», з разбуранага рэзервуара вылілася звыш 21 тысячы тон нафтапрадуктаў, якія трапілі ў грунт, у раку Амбарную, яе прыток Далдыкан, а таксама ў возера Пясіна. Паводле версіі следства, Ахметчын даведаўся пра аварыю ў той жа дзень, калі яна адбылася, але своечасова «не ўвёў рэжым надзвычайнай сітуацыі» і «не арганізаваў правядзенне ліквідацыйных работ», што «прывяло да павелічэння шкоды на шырокай тэрыторыі». Распрыроднагляд ацаніў шкоду ад аварыі ў Нарыльску амаль у 148 мільярдаў рублёў. «Нарнікель» аспрэчвае гэтую ацэнку.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках