29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лукашэнкі з'явілася бясстрашная спаборніца

20
У Лукашэнкі з'явілася бясстрашная спаборніца
НІНА БАГІНСКАЯ

Яна называе сваім кумірам Спартака і зрывае з амапаўцаў балаклавы.

Ніна Багінская ўдзельнічае ў пратэстах супраць беларускай улады ўжо больш за 30 гадоў. Аднак свет даведаўся пра яе ў першую чаргу як пра апанентку Лукашэнкі - пасля таго, як у жніўні ён абвясціў сябе «пераможцам» на прэзідэнцкіх выбарах, піша фінскае выданне MTV (пераклад - inosmi.ru).

Багінская бярэ з сабой на мітынг тое ж, што і многія іншыя пратэстоўцы: старажытны чырвона-белы сцяг Беларусі. Амапаўцы адбіраюць у яе сцяг раз за разам, і яна раз за разам шые яго нанова.

Яшчэ адна разынка Ніны Багінскай - спробы сарваць з амапаўцаў балаклавы і перашкодзіць затрыманню мітынгоўцаў. Пару тыдняў таму на «Маршы жанчын» яна спрабавала спыніць машыну з затрыманымі жанчынамі і сарвала з аднаго амапаўца балаклаву. На відэа чуваць, як людзі на вуліцы крычаць «Ніна, Ніна!»

Кумір - сам Спартак

Ніну Багінская затрымлівалі на мітынгах шмат разоў, яна стала кумірам маладых актывістаў. Жанчына кажа, што нават не ведае, колькі штрафаў ёй трэба аплаціць.

Аўтарка фінскай кнігі «Выбітныя жанчыны, якія ўвайшлі ў гісторыю» (Historian jännät naiset), галоўны рэдактар Марыя Петэрсан (Maria Pettersson) мяркуе, што папулярнасць Багінскай грунтуецца, у тым ліку, на эфектных фотаздымках.

«Фотаздымкі з ёй сталі культавымі. Маленькая сівая жанчына, якая адная ідзе на агромністых міліцыянтаў. І строга іх ушчувае».

Багінская ўдзельнічае ў пратэстах ужо некалькі дзесяцігоддзяў. Яна выходзіла на мітынгі ў СССР, потым - супраць Лукашэнкі і ягонай ўлады.

«Яна назвала сваім кумірам Спартака - гладыятара, які вёў рабоў да свабоды. Яна сказала, што не спыніць змаганне, пакуль Беларусь не стане вольнай».

Марыя Петэрсан кажа, што трапныя каментары Багінскай прыцягваюць да яе асобы яшчэ больш увагі.

«Калі яе пытаюцца: «Паважаная, чаму Вы выступаеце супраць Лукашэнкі?» Яна заяўляе: «Ну ён жа адсюль не сыдзе, калі яго ніхто не прагоніць». На пытанне «Чаму вы, мама і бабуля, тут, а не дома?» яна адказвае: «Я гуляю».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках