18 красавiка 2024, Чацвер, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майк Пампэа: Мы ведаем, чаго хочуць беларусы, і падтрымаем іх

11
Майк Пампэа: Мы ведаем, чаго хочуць беларусы, і падтрымаем іх
МАЙК ПАМПЭА
ФОТА: REUTERS

Дзяржсакратар ЗША падкрэсліў, што Лукашэнка нелегітымны і народ хоча іншага кіраўніка.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа заявіў, што выбары ў Беларусі былі фальсіфікацыяй і ЗША супраць таго, што Лукашэнка сам сябе прывёў да прысягі, паведамляе «Інтэрфакс».

«Мы абвясцілі, што выбары былі фальсіфікацыяй, на працягу некалькіх дзён пасля іх заканчэння. Мы выступалі супраць таго, каб ён (Лукашэнка - рэд.) сам сябе прывёў да прысягі. Мы не думаем, што гэта мае сэнс. Мы ведаем, чаго хоча народ Беларусі. Яны хочуць нечага іншага. Яны хочуць свабоды. Яны хочуць павярнуць у іншы бок, які ім не даў прэзідэнт Лукашэнка, і мы будзем побач з імі, каб паспрабаваць дапамагчы ім, падтрымаць іх», - сказаў Пампэа ў інтэрв'ю Fox News.

Дзяржсакратар ЗША дадаў, што ЗША далі зразумець Расеі, што ні ў чыіх інтарэсах ўмешвацца ў сітуацыю.

«Гэта не прынясе карысці народу Расеі, гэта не прынясе карысці народу Беларусі, гэта ўскладніць стасункі паміж усімі краінамі рэгіёну», - падкрэсліў Пампэа.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках