24 красавiка 2024, Серада, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідскім раёне лукашысты хацелі судзіць жанчыну, якой даўно няма ў жывых

33
У Лідскім раёне лукашысты хацелі судзіць жанчыну, якой даўно няма ў жывых

Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў Маршах салідарнасці.

Кіраўнік праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак распавёў «Салідарнасці» рэальную гісторыю, якая здарылася днямі ў судзе Лідскага раёна.

Маладыя людзі прыйшлі ў суд, каб прысутнічаць на судовых пасяджэннях паводле адміністрацыйных спраў за Маршы салідарнасці. Адзін з хлопцаў, Аляксандр, убачыў, што 30 верасня пачнецца судовы працэс супраць ягонай маці.

У маладога чалавека паўсталі сумневы - нейкая памылка, бо ягоная мама памерла ў 2014 годзе - і ён надумаў прыйсці ў прызначаны час для слуханні адміністратыўнай справы.

- Выйшаў суддзя Ігар Кашко і спытаў у калідоры, ці ёсць грамадзянка Валянціна Вайтукевіч, - распавядае праваабаронца. - Сын сказаў, што яна даўно памерла і падаў дакумент. Суддзя папрасіў прабачэння і сказаў, што выклікаць больш не будуць.

Алег Воўчак адзначае, як сыну было цяжка перанесці гэтае вычварэнства ўладаў:

- Можа памыліўся міліцыянт, але, каб справу накіраваць у суд, службовая асоба абавязана апытаць правапарушальніка, для праверкі асобы запатрабаваць інфармацыю аб асобе з базы звестак МУС, дзе паказваюцца яго пашпартныя звесткі, рэгістрацыя, прыцягнення да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.

Проста дзіўна, як кіраўнік РУУС, не праверыўшы матэрыялы адміністратыўнай справы, падпісаў іх і накіраваў у суд.

Суд павінен вынесці прыватнае вызначэнне і накіраваць у мясцовае РУУС для прыцягнення да адказнасці службовых асоб, якія ўчынілі падробку ў матэрыялах адміністрацыйнай справы, паказаўшы звесткі памерлага чалавека.

І ўявіце, як было маральна перанесці гэты боль Аляксандру, калі яму давялося даказваць суддзі, што мама памерла.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках