17 красавiка 2024, Серада, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Герасіменя: Уладу трэба мяняць, інакш ніякіх зменаў не будзе

6
Аляксандра Герасіменя: Уладу трэба мяняць, інакш ніякіх зменаў не будзе

Праблема ў сістэме, якая не працуе.

Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя паведаміла сайту «Моцныя навіны», што не мае намеру з'язджаць з краіны.

– Вы мяркуеце, што галоўная праблема Беларусі – улада, і яе трэба мяняць?

– Праблема ў сістэме, якая не працуе. Так, яе трэба мяняць, інакш ніякіх зменаў не будзе. Гэта дакладна. Падрасла моладзь, якая здабыла права голасу на выбарах, а нас цягнуць назад у мінулае, мы ж хочам у будучыню. Мяркую, у нас ёсць для гэтага ўсе магчымасці і рэсурсы. Адны айцішнікі чаго вартыя!

– Аднак і многія маладыя актыўныя людзі, у тым ліку айцішнікі, пачынаюць пакідаць краіну.

– Так, на жаль, іх прэсуюць за іх пазіцыю, меркаванне.

– Кажуць, што і некаторыя нашы дзейныя спартоўцы з сусветным імем могуць з'ехаць.

– Такім спартоўцам вельмі лёгка памяняць грамадзянства. Калі нашы спартовыя чыноўнікі прадоўжаць дзейнічаць у тым жа духу, то самі хутка будуць бегаць, скакаць, плаваць і дзіды кідаць. Няма каму будзе выступаць.

– Песімістычны прагноз. А ці ёсць у Герасімені аптымізм?

– Безумоўна! Я ніколі не бралася за праекты, якія правальваліся. Я веру ў ідэалы, у тое, што мы патрабуем гэтых пераменаў, і яны адбудуцца. На выбарах улада пацярпела паразу і страціла давер народа.

– Вам жа таксама паступалі прапановы пра змену грамадзянства?

– Прапаноўвалі і не аднойчы, ды з такімі ўмовамі, што я магла стаць мільянерам. У мяне ёсць сваё бачанне, свая пазіцыя. Можа, гэта гучыць высакамоўна.

– Дык можа гэта і ёсць сапраўдны патрыятызм?

– Не ведаю. Я люблю сваю краіну Беларусь, мне тут камфортна. Дзе б ні была, заўсёды хочацца вярнуцца дадому. Але ў апошні час мне хацелася з'ехаць. Ды, як той казаў, не дачакаецеся. Шчыра скажу, паўгода таму я пра гэта задумвалася. Цяпер я разумею, што з'ехаць, гэта значыць – саступіць. А я не люблю саступаць, – заявіла Герасіменя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках