29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У двух раёнах Менска з крана цячэ «сапсаваная» вада

10
У двух раёнах Менска з крана цячэ «сапсаваная» вада
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Санстанцыя папрасіла менчукоў не піць яе і не выкарыстоўваць у побытавых патрэбах.

Праблемы з вадой у некаторых частках Менска прадаўжаюцца, паведамляе афіцыйны сайт «Менскводаканала». Паводле вынікаў маніторынгу, пагоршыліся паказнікі жалеза, марганцу і мутнасці, а санэпідслужбы просіць не піць ваду з крана ў Савецкім і Першамайскім раёнах.

Чаму ў Савецкім і Першамайскім раёнах нельга піць ваду з крана?

Санітарна-эпідэміялагічная служба Менска ўзяла спробы вады ў Савецкім і Першамайскім раёнах (на вул. Мірашнічэнкі, вул. Сядых і Лагойскі тракт), сказана на сайце minsksanepid.by. У вадзе ёсць адхіленні ад патрабаванняў у паказніках мутнасці і ўтрымання жалеза.

«Санітарна-эпідэміялагічная служба рэкамендуе абмежаваць выкарыстанне вады для пітных патрэбаў да стабілізацыі сітуацыі», – сказана на сайце.

Што адбываецца з вадой?

Учора праз пашкоджанні трубаправода падчас будаўнічых працаў у раёне Зялёнага Луга можа пагоршыцца якасць вады.

– Вынікі спробаў, узятых а 9-й – 9:45, сведчаць пра пагаршэнне якасці вады ў паказніках «жалеза», «марганец», «мутнасць», – сказала агенцтву «Менск-Навіны» галоўная дзяржаўная санітарная лекарка Менска Святлана Ярмак. – Цяпер мы рыхтуем дакументы пра ўвядзенне часовай забароны выкарыстання вадаправоднай вады ў пітных мэтах у асобных частках горада.

Гэтыя праблемы тычацца жыхароў мікрараёна Зялёны Луг, а таксама тых, чые дамы знаходзяцца ў квартале вуліцаў Мірашнічэнкі, Гамарніка, Кальцова, Лагойскі тракт, Сядых, Каліноўскага, Шырокая, Лук'яновіча, Усходняя, Някрасава, Я. Коласа і Сурганава.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках