24 красавiка 2024, Серада, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па сталіцы Нагорнага Карабаха нанеслі ўдар

Па сталіцы Нагорнага Карабаха нанеслі ўдар
ФОТА: ЕРА

Мінабароны Арменіі ўсклала віну за гэта на армію Азербайджана.

Сталіца непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікі горад Сцепанакерт пацярпеў ад нападу, паведамляе карэспандэнт РБК з месца падзей.

Як мінімум два снарады разарваліся на тэрыторыі горада, ёсць параненыя, іх эвакуацыяй займаюцца медыкі на машынах хуткай дапамогі.

У Мінабароны Арменіі віну за артылерыйскі ўдар усклалі на войска Азербайджана.

Прадстаўнік Міністэрства абароны Арменіі Арцрун Аванісян паведаміў, што ў Сцепанакерце ёсць шматлікія пашкоджанні цывільнай інфраструктуры і шмат параненых. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook. Паводле ягоных словаў, пацярпела выратавальная служба, але дакладных звестак прадстаўнік МА не прывёў.

Раніцай 2 кастрычніка Мінабароны Арменіі паведаміла, што ў баях на тэрыторыі Нагорнага Карабаха з пачатку канфлікту вайскоўцы збілі дзесяць шрубалётаў і пяць самалётаў праціўніка. Паводле звестак армянскай ваеннай установы, азербайджанскі бок ужо страціў 205 танкаў, 107 беспілотнікаў і адну артылерыйскую ўстаноўку. Страты з боку Азербайджана ў Ерэване ацанілі як 1750 загінулых.

Мінабароны Азербайджана 2 кастрычніка паведаміла пра абстрэл населеных пунктаў. «Нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні Міністэрства абароны Азербайджана не абстрэльваць нашы населеныя пункты, вёскі Хындырыстан, Алібейлі, Ахмадагалы і Сафарлі Агдамскага раёна ў цяперашні час пацярпелі ад інтэнсіўнага артылерыйскага абстрэлу з боку праціўніка. Сярод мірнага насельніцтва ёсць забітыя і параненыя», – паведамілі ва ўстанове.

«Мы заяўляем, што з нашага боку будуць ужытыя адэкватныя захады ў адказ», – падкрэслілі ва ўстанове.

У Баку таксама заявілі, што інфармацыя пра збітыя 1 кастрычніка самалёты і шрубалёты з'яўляецца дэзынфармацыяй. «Інфармацыя армянскага боку пра тое, што імі сёння былі збітыя тры самалёты, два шрубалёты і шэсць беспілотнікаў, з'яўляецца дэзынфармацыяй. Хачу адзначыць, што сёння ВПС Азербайджана не былі задзейнічаныя ў баявых дзеяннях і не падымалася ў паветра», – заявіў кіраўнік прэс-службы Мінабароны рэспублікі Вагіф Даргяхлы.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках