18 красавiка 2024, Чацвер, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто трапіў у санкцыйны спіс Еўразвязу супраць рэжыму Лукашэнкі

45
Хто трапіў у санкцыйны спіс Еўразвязу супраць рэжыму Лукашэнкі

Усяго ў спісе 40 імёнаў.

Еўразвяз апублікаваў імёны тых, хто ўвайшоў у санкцыйны спіс праз парушэнні правоў чалавека і фальсіфікацыі на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. У ім значацца прадстаўнікі МУС і КДБ, а таксама члены ЦВК. Інфармацыя пра гэта размешчаная ў Афіцыйным часопісе Еўрапейскага Звязу.

У санкцыйным спісе Еўразвязу значацца 40 прозвішчаў беларускіх чыноўнікаў і афіцыйных асоб. Насупраць кожнага імя ёсць тлумачэнне, чаму гэты чалавек трапіў пад санкцыі Еўразвязу. Зрэшты, для сілавікоў у фармулёўках прысутнічаюць адвольныя затрыманні мірных дэманстрантаў, катаванні, запалохванне, дрэнныя ўмовы ўтрымання, а таксама гвалт у дачыненні да журналістаў.

У спіс трапілі міністр унутраных спраў Беларусі Юрый Караеў, першы намеснік міністра Генадзь Казакевіч, намеснікі міністра Аляксандр Барсукоў, Сяргей Хаменка, Юры Назарэнка - апошні з'яўляецца таксама камандзірам унутраных войскаў. Маюцца ў спісе і іншыя прадстаўнікі МУС, сярод якіх намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі Хазалбек Атабекаў, камандзір САХРа Аляксандр Быкаў, начальнік Дэпартамента аховы Аляксандр Шэпелеў, камандзір менскага АМАП Дзмітрый Балаба, начальнік ГУУС Менгарвыканкама Іван Кубракоў. Таксама ў спісе прадстаўнікі кіраўніцтва Маскоўскага РУУС сталіцы і УУС Гомельскага аблвыканкама, начальнік УУС Берасцейскага аблвыканкама, камандзіры АМАП Віцебска, Гомеля і Берасця, начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі і начальнік ІЧУ на Акрэсціна.

Сярод сілавікоў у спісе таксама цяперашні сакратар Савета бяспекі Беларусі і былы старшыня КДБ Валерый Вакульчык, усе дзейныя намеснікі старшыні КДБ, былы Генеральны пракурор Аляксандр Канюк (ён апынуўся ў спісе за крымінальны пераслед патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады). Таксама пад санкцыі патрапілі ўсе члены ЦВК на чале з яе старшынёй Лідзіяй Ярмошынай.

Прадаўжаюць дзейнічаць і ранейшыя санкцыі ў дачыненні да чатырох чалавек: Віктара Шэймана, Юрыя Сівакова, Уладзіміра Навумава і Дзмітрыя Паўлічэнкі.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках