24 красавiка 2024, Серада, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі выявілі ў COVID-19 новага тыпу абязбольвальны эфект

Медыкі выявілі ў COVID-19 новага тыпу абязбольвальны эфект

Незвычайныя ўласцівасці віруса заўважылі амерыканскія спецыялісты.

Каранавірус новага тыпу парушае сувязь паміж вызначаным клеткавым бялком у арганізме і крывёю, праз што ў інфікаваных COVID-19 прытупляецца пачуццё болю. Так, пакуль чалавек даведваецца аб сваім дыягназе, ён ужо паспявае распаўсюдзіць вірус.

Гэта вынікае з даследавання амерыканскіх навукоўцаў, артыкул пра якое апублікаваў часопісах Міжнароднай асацыяцыі вывучэння болю PAIN. Зрэшты, адзін з навукоўцаў, прафесар фармакалогіі Універсітэта Арызоны Раджэш Кхана прызнаўся, што пачаў вывучаць ролю бялку нейрапіліна-1 яшчэ за паўгода да пандэміі.

«Нас натхнілі дзве папярэднія справаздачы, якія з'явіліся на сэрверы прэпрынтаў BioRxiv і паказалі, што сумна вядомыя шыпаваныя бялкі на паверхні віруса SARS-CoV-2 звязваюцца з бялком пад назвай нейрапілін-1», - распавёў ён.

Са слоў навукоўца, каранавірус можа выкарыстаць гэты бялок для пранікнення ў нервовыя клеткі, а таксама праз бялок ACE2.

Напрыклад, нейрапілін-1 дазваляе спайку пранікаць у клетку. Адзначаецца, што ў нармальных варунках ён кантралюе рост крывяносных сасудаў, а таксама рост і выжыванне нейронаў. У той жа час у выпадку, калі нейрапілін-1 звязваецца з натуральным бялком, званым фактарам росту эндатэлію сасудаў А (VEGF-A), гэта выклікае болевыя сігналы. Апошнія перадаюцца праз спінны мозг у вышэйшыя мазгавыя цэнтры, выклікаючы адчуванне болю.

Кхана нагадаў, што папярэднія даследаванні ўжо паказалі сувязь паміж VEGF-A і болем. Ён растлумачыў, што калі бялок-спайк звязваецца з нейрапілінам-1, то блакуе звязванне бялку VEGF-A. Гэта і паніжае ўзбудлівасць болевых нейронаў, зніжае адчувальнасць да болю.

Навуковец кажа, што такія даследаванні могуць даць новы штуршок для распрацоўкі прэпаратаў для лячэння COVID-19.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках