25 красавiка 2024, Чацвер, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Наваполацка абараніў бел-чырвона-белы сцяг на сваім балконе

5
Жыхар Наваполацка абараніў бел-чырвона-белы сцяг на сваім балконе

Паказальная гісторыя.

У адным з дамоў Наваполацка на балконе вісіць бел-чырвона-белы сцяг з тканіны. Гаспадару кватэры нядаўна прыйшоў ліст з гарвыканкаму, у якім яму паведамілі аб магчымым штрафе за парушэнне архітэктурнага развязання фасаду будынка. Мужчына наважыў аспрэчыць гэта, і яму ўдалося. Гісторыю распавядае gorod214.by.

У лісце з аддзела архітэктуры Наваполацкага гарвыканкама гаспадару кватэры патлумачылі, што ім «не выконваюцца патрабаванні заканадаўства для ўтрымання ў належным стане вонкавага выгляду фасада жылога дома». Яму рэкамендавалі «ліквідаваць парушэнне», каб пазбегнуць штрафу.

Мужчына склаў адказ і адправіў яго адразу ў аблвыканкам. Ён сцвярджаў, што гэты сцяг не забаронены ў нашай краіне і адпавядае яго «эстэтычным густам аб правільным спалучэнні колераў», не выкарыстоўваецца ім падчас масавых мерапрыемстваў, не вывешваецца з балкона, а толькі прымацаваны да сцяны, што не з'яўляецца парушэннем заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

1 кастрычніка мужчыну прыйшоў яшчэ адзін ліст з выканкама. Яму паведамілі, што вывучылі больш дэталёва сітуацыю, «звязаную з палотнішчам сцяга» на лоджыі ягонай кватэры, і вызначылі, што ён не парушае архітэктурнае развязанне фасада. А значыць, адміністрацыйны працэс паводле гэтага артыкула ў дачыненні да ўладальніка кватэры не будзе пачаты.

Фота gorod214.by прадстаўленыя сям'ёй.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках