25 красавiка 2024, Чацвер, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін ЗША увёў санкцыі супраць Караева, Балабы ды іншых сілавікоў і чыноўнікаў

11
Мінфін ЗША увёў санкцыі супраць Караева, Балабы ды іншых сілавікоў і чыноўнікаў

Апублікаваны спіс з прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.

Адміністрацыя ЗША ўводзіць санкцыі супраць васьмі высокапастаўленых прадстаўнікоў уладаў Беларусі, гаворыцца ў апублікаваным у пятніцу прэс-рэлізе Мінфіна ЗША, паведамляе «Интерфакс».

Усяго пад санкцыі трапіла восем чалавек, і між іншым, сярод іх - кіраўнік МУС Беларусі Юры Караеў, намеснік кіраўніка МУС Беларусі і камандуючы ўнутранымі войскамі Юры Назарэнка, намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Хазалбек Атабекаў, камандзір менскага АМАПу Дзмітрый Балаба.

Акрамя таго, у санкцыйны спіс уключаны намеснік міністра ўнутраных спраў і начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Аляксандр Барсукоў, начальнік ГУУС Менгарвыканкама Іван Кубракоў, намеснік старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Вадзім Іпатаў і сакратар ЦВК Алена Дмухайла.

Раней у пятніцу дадатковыя індывідуальныя санкцыі ў дачыненні да беларускіх афіцыйных асоб зацвердзіла Рада ЕЗ. У санкцыйны спіс у агульнай складанасці ўключана 40 чалавек, у тым ліку вышэйпералічаныя асобы. Іх у Еўразвязе лічаць датычнымі да фальсыфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і гвалту ў дачыненні да маніфестантаў падчас мірных пратэстаў.

У дадатку да апублікаванага ў «Афіцыйным часопісе» Еўразвязу з пастановай Рады ЕЗ таксама лічацца, між іншым кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, камандзір САХР Аляксандр Быкаў і сябры іншых ўнутраных войскаў Беларусі.

29 верасня санкцыі ў дачыненні да беларускіх афіцыйных асоб ўвялі Вялікабрытанія і Канада. Пры гэтым, пад іх санкцыі патрапілі Aляксандр Лукашэнка і яго сын Віктар.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках