25 красавiка 2024, Чацвер, 16:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва адмовілася скарачаць колькасць дыпламатаў у Беларусі

10
Літва адмовілася скарачаць колькасць дыпламатаў у Беларусі
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС
ФОТА: DELFI.LT

Кіраўнік МЗС Літвы адхіліў прапанову лукашэнкаўскіх чыноўнікаў.

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што краіна пакуль не разглядае адкліканне амбасадара і іншых дыпламатаў з Беларусі ў адказ на дыпламатычныя крокі Менска, паведамляе delfi.lt.

«Мы сапраўды не маем намеру адклікаць (пасла) на кансультацыі і дакладна не будзем нічога рабіць у пытанні скарачэння персаналу», - сказаў журналістам Лінкявічус.

«Мы не зацікаўленыя ў скарачэнні каналаў супрацоўніцтва, зносін, мы бачым, і мноства праблем у гэтым, і самі дакладна не будзе звяртацца да такой ініцыятывы, бо не бачым у гэтым карысці», - сказаў кіраўнік МЗС Літвы.

Міністр правёў прэс-канферэнцыю неўзабаве пасля таго, як беларускае Міністэрства замежных спраў заявіла пра адклiканне амбасадараў для кансультацый з Літвы і Польшчы, прапанавала названым краінам узяць з гэтага прыклад і скараціць колькасць дыпламатаў у іх амбасадах у Менску.

Лінкявічус звярнуў увагу на тое, што Менск сфармуляваў сваю пазіцыю як прапанову, а не патрабаванне. Ён сказаў, што гэту заяву ён сустрэў са шкадаваннем і расчараваннем. Са слоў міністра, такога кроку можна было чакаць, з улікам ранейшай рыторыкі рэжыму, аднак гэты крок з'яўляецца прыкметай слабасці.

«Можна было чакаць, бо такія пагрозы або папярэджанні ўжо не ў першы раз чутныя (...), яны не раз заяўлялі, што распачнуць меры, згадвалася і скасаванне дыпламатычных стасункаў, гэта, па меншай меры, у рыторыцы», - адзначыў Лінкявічус.

Кіраўнік літоўскага знешнепалітычнага ведамства сказаў, што абмеркаваў сумесны адказ з міністрам замежных спраў Польшчы Збігневам Раў і інфармаваў Еўрапейскую службу замежных сувязяў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках