28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбольны клуб «Першы Рэгіён» прыпыніў удзел у чэмпіянаце Беларусі

5
Футбольны клуб «Першы Рэгіён» прыпыніў удзел у чэмпіянаце Беларусі
ФОТА: ПЕРШЫ РЭГІЁН

Клуб заявіў, што не згодныя з тым, што адбываецца ў краіне і спорце.

Футбольны клуб «Першы Рэгіён» прыпыніў свой удзел у другой лізе чэмпіянату Беларусі ў футболе. Пра гэта паведамляецца на старонцы каманды ў сацыяльнай сеткі, піша tut.by.

У адкрытым лісце да АБФФ прадстаўнікі клуба заявілі, што не згодныя з падзеямі, якія адбываюцца ў беларускім спорце і краіне ў адносінах да спартоўцаў, каманд і прадстаўнікоў СМІ.

«На камандным сходзе мы наважылі, што павінны выказаць салідарнасць з калегамі, якія доўгія гады ў любым стане ваявалі да крыві за гонар Беларусі на спаборніцтвах, якія прасоўвалі наш спорт у медыяполі», - паведамляецца ў заяве клуба.

«Першы Рэгіён» прыпыняе свой удзел у другой лізе чэмпіянату Беларусі, пакуль не нармалізуецца сітуацыя:

«Мы прыносім свае прабачэнні за не згуляныя гульні спаборнікам, нашым неверагодным заўзятарам і партнёрам. Спадзяемся, што наша сумесная праца на карысць берасцейскага футбола дазволіць нам яшчэ шмат разоў убачыцца на стадыёнах».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках