19 красавiка 2024, Пятніца, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыяліст па кіраванні: Луканоміка набліжаецца да калапсу

10
Спецыяліст па кіраванні: Луканоміка набліжаецца да калапсу

Хутка даляр будзе каштаваць пяць беларускіх рублёў.

Да канца года курс даляра можа дасягнуць 3,5 рублёў, а налета, не выключана, што падымецца да 5 рублёў. Такі прагноз выказаў экспэрт у кіраванні і развіцці Генадзь Церпілоўскі, паведамляе «Салідарнасць».

- У нас пераважае дзяржсектар, таму і расце дзяржаўная запазычанаць. Цалкам магчыма, што прадпрыемствы з пачатку года проста працавалі на склады. Продажаў няма, значыць, трэба папаўняць «абаротку» пазыковымі сродкамі, - пракаментаваў спецыяліст факт павелічэння дзяржаўнай запазычанасці Беларусі за 8 месяцаў гэтага года амаль на 30% пры падзенні эканомікі.

Генадзь Церпілоўскі мяркуе, што падобная эканамічная палітыка беларускіх уладаў павольна набліжае краіну да «калапсу».

- Я б назваў гэта крызісам і кіравання, і дзейнасці саміх дзяржаўных прадпрыемстваў. Відавочна, не дакладна былі расстаўленыя акцэнты. Хутчэй за ўсё «запампоўваюцца» сродкі для ўтрымання рабочых на сваіх месцах, каб не выйшлі на вуліцы. Ідзе проста «напампоўка» грашыма. А дзе іх браць, калі эканоміка не працуе? Толькі праз запазычанні. Гэта такое павольнае набліжэнне да калапсу.

Сёлета ўжо двойчы былі «ўкіды» з пункту гледжання стрымлівання курсу. Тая ж інфляцыя, дэвальвацыя - гэта адзін з метадаў адабрання грошай у насельніцтва.

Не выключана, што ў наступным годзе курс даляра падымецца і да 5 рублёў, а да канца гэтага цалкам можа дасягнуць 3,5 рублёў, - сказаў экспэрт.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках