29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: План дзеянняў на 20 кастрычніка

1
«Баста!»: План дзеянняў на 20 кастрычніка
Фота: ТАСС

Пратэст ва ўсіх гарадах ды раёнах і падрыхтоўка да Народнага ультыматуму.

Тэлеграм-канал «Баста!» ды іншыя незалежныя тэлеграм-каналы звярнуліся да беларусаў раніцай 20 кастрычніка:

- Дабрыдзень, беларусы!

Учора быў насычаны дзень. Працягваюцца пратэсты студэнтаў. Марш пенсіянераў ужо стаў традыцыйным. Ніводзін вечар не праходзіць без канцэртаў і ланцугоў салідарнасці ў спальных мікрараёнах.

Штодзень беларусы выходзяць на пратэст ва ўсіх кутках краіны. Сёння мы працягваем, і не забываем пра падрыхтоўку да важнай даты - народнага ультыматуму!

План на сёння

Пратэст ва ўсіх гарадах і раёнах. Маршы, канцэрты, вечарыны, ланцугі салідарнасці, сустрэчы з суседзямі, папаскі. Дамаўляемся з суседзямі, калегамі, сябрамі - выходзім на двор.

Будзьце рухомыя і бараніце сваіх. Спакойным упэўненым тонам размаўляйце са «слабавікамі», калі вашы дарогі ўсё ж стрэліся. Станавіцеся ў счэпкі, калі бандыты спрабуюць кагосьці выкрасці.

Студэнты і школьнікі, ваша навучальная ўстанова - ваша тэрыторыя. Расказвайце ўсім сваім калегам пра народны ультыматум. Бярыце прыклад з вашых суседзяў з менскіх ВНУ і ладзьце пратэст проста там. Прыходзьце на навучанне з нацыянальнай сымболікай, прыходзьце ў белых і чырвоных строях, праводзьце чытанне вершаў, спявайце песні.

Падтрымліваем палітвязняў! Не забываемся пра тых, хто ў бядзе. Пішам лісты ўсім закладнікам рэжыму.

Работнікі грамадскага транспарту, рабочыя заводаў і прадпрыемстваў - ад вас залежыць асноўны поспех народнага ультыматуму. Агітуйце сваё асяроддзе выходзіць з праўладных прафсаюзаў, уступайце ў незалежныя! Аб'ядноўвайцеся ў страйкамы. Уступайце ў тэматычныя суполкі і дамаўляйцеся аб планах на 27 кастрычніка. Страйк - адзін з самых галоўных нашых удараў па сістэме, у выпадку калі нашы патрабаванні не будуць выкананыя.

Пачынаем падрыхтоўку да нядзельнага маршу і Народнага ультыматуму - разам! Мы маем зрабіць гэтую акцыю найбольш масавай у гісторыі Беларусі. Для гэтага ўсім прыхільнікам перамен трэба сканцэнтраваць намаганні на яе падрыхтоўцы, пачаўшы дзейнічаць проста цяпер.

Максімальна распаўсюджваем інфармацыю пра народны ультыматум. Сацыяльныя сеткі, улёткі, налепкі, графіці, крэатыўныя заклікі, размовы з суседзямі і калегамі. Нагадваем пра гістарычную падзею ўсімі даступнымі вам спосабамі.

Для прыкладу іншым адным з важных кірункаў нашай дзейнасці з’яўляецца асвятленне. Абавязкова пішыце нам на @adm_basta ўсю інфармацыю аб пратэстах у вашым горадзе! Дасылайце фота і відэа. Хай уся Беларусь і ўвесь свет даведаюцца аб нашай барацьбе за свабоду!

Адзін - за ўсіх, а ўсе - за аднаго!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках