28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША распавялі, як зменяць правілы наступных дэбатаў Трампа і Байдэна

11
У ЗША распавялі, як зменяць правілы наступных дэбатаў Трампа і Байдэна
Фота: Bloomberg

Наступныя дэбаты чакаюцца 22 кастрычніка.

Камісія, якая адказвае за арганізацыю дэбатаў паміж кандыдатамі ў прэзідэнты ЗША, абвясціла змены ў правілы. Згодна з імі, кандыдату, які не прамаўляе, будуць выключаць мікрафон - каб ён не мог перабіваць апанента.

Як піша "Еўрапейская праўда", пра гэта паведамляе The Guardian.

У Дональда Трампа і Джо Байдэна на наступнай сустрэчы будзе па 2 хвіліны, на працягу якіх яны змогуць гаварыць бесперашкодна, пасля чаго адбудзецца пераход непасрэдна да дэбатаў з абменам рэплікамі.

У Камісіі абвясцілі, што "для забеспячэння гэтага правіла на двух хвілінах будзе ўключаны мікрафон толькі таго кандыдата, які выступае".

Наступныя дэбаты Трамп і Байдэна чакаюцца ў чацвер, 22 кастрычніка. Яны працягнуцца 90 хвілін і будуць падзеленыя на блокі па 15 хвілін.

У штабе Трампа незадаволеныя зменамі і назвалі іх "прадузятымі".

"Прэзідэнт Трамп выйдзе на дэбаты з Джо Байдэнам, нягледзячы на тое, што ў адзін момант прадузятая камісія змяніла правілы, спрабуючы стварыць перавагу для кандыдата, якому яны сімпатызуюць", - заявіў кіраўнік кампаніі Трампа Біл Стэпіен.

"Я буду ўдзельнічаць, але гэта несумленна, што яны змянілі тэмы, і вельмі несумленна, што наш мадэратар цалкам прадузяты", - сказаў Дональд Трамп.

Нагадаем, падчас першых дэбатаў 30 верасня Трамп пастаянна перабіваў Байдэна. У выніку Байдэн не вытрымаў і запытаўся "Ты калі-небудзь замаўчыш? Гэта так не па-прэзідэнцку".

Пасля гэтага Камісія абвясціла, што ўнясе змены ў правілы дэбатаў, каб зрабіць дыскусію больш упарадкаванай.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках