3 снежня 2020, Чацвер, 7:17
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы кадэт з «Пагоняй»: Наўрад ці хто-небудзь з маіх сяброў надзене балаклаву

10
Былы кадэт з «Пагоняй»: Наўрад ці хто-небудзь з маіх сяброў надзене балаклаву

Легендарныя Ястрамбельскія кадэты - з народам.

На мінулым тыдні «Салідарнасць» нагадала пра гісторыю кадэтаў Ястрамбельскай школы-інтэрната, нашумелай пяць гадоў таму. Тады чацвёра трэцякурснікаў сфатаграфаваліся ў футболках з «Пагоняй» і пасля публікацыі фота ў сацсетках праславіліся на ўсю краіну.

Пасля публікацыі ў рэдакцыю звярнуўся адзін з былых кадэтаў, які трапіў на фота. Мікіта Гвоздзеў распавёў «Салідарнасці» пра падзеі пяцігадовай даўніны, а таксама пра тое, як гэтая гісторыя паўплывала на яе герояў.

- Фатаграфію выклаў я. Мы з хлопцамі гэты момант не абмяркоўвалі: ставіць яе куды-небудзь ці не, - кажа Мікіта.

Паводле ягоных слоў, да той гісторыі падобныя фатаграфіі ў вучэльні не былі рэдкасцю, таму ён не перажываў за магчымыя наступствы. Ды і не прадбачыў іх. У іншых кадэтаў былі футболкі і шапкі з сімволікай, бел-чырвона-белыя сцягі.

- Я не шкадую, што так зрабіў. Хлопцы быццам таксама да гэтага паставіліся нармальна. Тады нам здавалася, што гэта звычайная справа, патрыятызм. Думалі, што такім фота ўжо нікога не здзівіш, - успамінае Мікіта падзеі кастрычніка 2015 года.

У выпускным фотаальбом вучэльні за 2017 год Мікіты няма. Ён распавёў, што забраў дакументы праз некалькі месяцаў пасля той гісторыі:

- Трэцюю чвэрць пасля Новага года я ўжо вучыўся ў сваёй роднай школе.

Маладзён кажа, што ягоная пастанова перавесціся ў школу не была звязаная з ціскам адміністрацыі вучэльні:

- Выкладчыкі да сітуацыі паставіліся з разуменнем. Зразумела, што дырэктару прыляцеў наганяй. З намі правялі выхаваўчую гутарку, пазбавілі на тыдзень звальненняў за парушэнне формы адзення.

Наш суразмоўца кажа, што пасля той гісторыі кадэты перасталі публікаваць такія фота: «Ідэі ў галаве засталіся, але здымкі больш нікуды не ішлі».

Зараз Мікіта заканчвае ўніверсітэт. Адзін з удзельнікаў фота з «Пагоняй» пасля заканчэння вучэльні з'ехаў працягваць вучобу за мяжу. Двое іншых вучацца ў Беларусі. Маладыя людзі падтрымліваюць кантакт.

- Я застаўся ранейшым, пры сваіх ідэях. Пра хлопцаў шмат чаго не скажу, але не думаю, што іх сустрэну на вуліцы ў балаклавах.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».