16 красавiка 2024, aўторак, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не чакаў, што гэта настолькі кранальна і моцна»

13
«Не чакаў, што гэта настолькі кранальна і моцна»
Фота: tut.by

Усе мінакі – татальна ўсе – стаялі і пляскалі гэтым старым на маршы.

Бачыў марш менскіх пенсіянераў. Традыцыйная панядзелкавая акцыя – але паўнавартасна, ад пачатку да канца, я быў на ёй упершыню. І я не чакаў, што гэта настолькі кранальна і моцна, піша расейскі дэмакратычны актывіст і журналіст Раман Папкоў у "Фэйсбуку".

Простыя бабулі і дзядулі, некалькі тысячаў чалавек, ішлі з кветачкамі і сцяжкамі, скандуючы, акрамя традыцыйнага антылукашэнкаўскага набору лозунгаў таксама і такое: "Нашы дзеці – лепшыя за ўсіх!", "Свабоду нашым дзецям!", "Вы седзіце за нас, мы выходзім за вас!"

А дзеці (дакладней, нават унукі) праходзячы міма па праспекце, спыняліся і дзякавалі старым за падтрымку. Хлопец з дзяўчынай на парапеце ля ўніверсама намалявалі фломікам ад рукі на паперцы "Дзякуй, бабулі!" і стаялі з гэтым самаробным плакатам. У адным з дамоў дзеці махалі чырвона-белым сцягам у акно, старыя бачылі іх і радаваліся. Ды ўсе мінакі – татальна ўсе – стаялі і пляскалі гэтым старым на маршы.

А калісьці ж у Беларусі топавым быў перадвыбарчы відэаролік "Схавай бабулін пашпарт!"

Улады ў гэты панядзелак пастанавілі "крэатывіць". Татальна аба****шыся тыдзень таму (калі мянты на пенсіянерскім мітынгу стралялі светлашумавымі і палівалі старых газам), цяпер надумалі хітрыць. У Менск звезлі з рэгіёнаў на праўладную акцыю "сваіх пенсіянераў" – ветэранаў сілавых структураў і адстаўных чыноўнікаў. Аўтобусы стаялі ў дварах пад аховай ціхароў і міліцыі (на фота відаць). Маўляў, "нават у адной пенсіянерскай частцы мы іх цалкам абставім".

Вось гэтыя некалькі тысячаў міліцэйскіх, мінабаронаўскіх і гэбэшных адстаўнікоў – гэта і ёсць сапраўдны электаральны касцяк рэжыму Лукашэнкі. Мы іх пабачылі ўпершыню ў такім канцэнтраваным выглядзе. Да гэтага на летніх мітынгах пад чырвона-зялёнымі сцягамі былі ўсё ж ці прымусовыя бюджэтнікі, якія стаялі з кіслымі мінамі, ці нешматлікія гарадскія вар'яты. Але сёння так, сёння была прадстаўленая сапраўдная пралукашэнкаўская сацыяльная дзель – ружовашчокія, грузлыя, але дзіка скандальныя мужыкі за 60. Шмат хто ў старой форме сілавых структураў.

Паводзілі яны сябе на вуліцы па-рознаму. Адны былі слоўна жорсткія, хамілі. Іншыя пахіхіквалі, крычалі выпадковым маладым дзяўчатам: "Дзеўка! Пайшлі заябацькаў!". Але ў любым выпадку гэта, безумоўна, ядзерны электарат Лукашэнкі. Гэта аснова, асяродак ягонай падтрымкі – тыя самыя 20–25 адсоткаў рэальнага рэйтынгу.

І ўсё ж нянавісці яны не выклікаюць. Такія людзі, такі іх менталітэт, такі іх даволі горкі гістарычны лёс – быць гірай на нагах у гэтай краіны.

А вось прыехалыя на акцыю пенсіянераў-пратэстоўцаў супрацоўнікі дзяржаўнай беларускай тэлевізіі (БТ) – вось гэта жахліва. Мы ў Расеі такога хамства, такога маральнага ўродства не бачылі ніколі, ніякія нашы памыйныя НТВ і RT побач не стаяць з гэтымі персанажамі. Зласлівыя, здзекуецца з старых, правакуюць. Гэта трэба было бачыць. Вось гэта сапраўды ганьба.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках