24 красавiка 2024, Серада, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Чыноўнікі і дырэктары бачаць - улада Лукашэнкі захісталася

24
Леанід Заіка: Чыноўнікі і дырэктары бачаць - улада Лукашэнкі захісталася

Рост дэбіторскай запазычанасці ў краіне можа паказваць на рост карупцыі.

Паводле звестак экспэртаў, вонкавая дэбіторская запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў з пачатку года павялічылася амаль на 33% і складае 12,5 млрд рублёў.

Кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка ў перадачы «Примус» нагадаў, што такая сітуацыя назіралася ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя, калі тавары масава пастаўляліся ў Расею на ўмовах адтэрмінаваных аплат, піша «Салiдарнасць».

У перыяд «зорнай гадзіны» беларускага экспарту яго аб'ём, напрыклад, у 1994 годзе, у апошнія гады праўлення Вячаслава Кебіча, складаў 75% ад ВУП.

Цяпер, не выключае Заікі, як і тады, рост дэбіторскай запазычанасці можа паказваць на рост карупцыі.

- З гэтай сумы адна траціна, відавочна, будзе «шэрая» эканоміка і карупцыя. Я думаю, што ўсе ўжо навучыліся, асабліва дырэктары, гуляць у гэтыя гульні. Тавар прадаў, потым кажаш: там запазычанасць, бо яны не хочуць плаціць.

А два дырэктары, той, які набывае трактар, і той, які прадае, дамовіліся, што гэтыя грошы яны адправяць у банк пад адсоткі, хоць бы на месяц, і так зарабляюць, - растлумачыў эканаміст.

Ён упэўнены, што такія «карупцыйныя схемы» ў стрэсавыя для эканомікі краіны перыяды атрымліваюць асаблівае развіццё.

- Калі дырэктар кіруе магутнай фінансавай плынню на мільёны даляраў, натуральна, у яго ўзнікае пытанне, а чаму б мне пару мільёнаў не зарабіць!

Тым больш цяпер, калі чыноўнікі, дырэктары бачаць, што ўлада Лукашэнкі захісталася, як у часы Кебіча, яны наважылі: «Падумаем спачатку пра сябе, а потым пра Радзіму». У такі стрэсавы перыяд часу гэта цалкам натуральна.

Тэарэтычна магу даць прагноз: што менавіта ў гэты перыяд узрастае карупцыя, калі з'яўляюцца курсавыя нажніцы, інфляцыя і рознага кшталту магчымасці, - мяркуе Леанід Заіка.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках