19 красавiка 2024, Пятніца, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паўлу Севярынцу падоўжылі тэрмін следства яшчэ на два месяцы

20
Паўлу Севярынцу падоўжылі тэрмін следства яшчэ на два месяцы
ПАВЕЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Апазіцыйны палітык незаконна знаходзіцца пад арыштам з 7 чэрвеня.

Аднаму з лідараў беларускай апазіцыі, сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлу Севярынцу падоўжылі тэрмін следства яшчэ на два месяцы. Як піша жонка апазіцыйнага палітыка Вольга, тэрмін следства падоўжаны да 20 снежня.

«Пра гэта нават адвакату не паведамілі. Паша напісаў у лісце. Проста выклікалі, зачыталі, без абгрунтавання і тлумачэння. Ён нічога не падпісваў і параіў следчаму напісаць рапарт, каб не ламаць сабе жыццё і не ўдзельнічаць у беззаконні. Следчы прамаўчаў», - піша жонка Паўла Севярынца ў «Фэйсбуку».

Таксама Вольга Севярынец распавяла аб лістах, якія Павел піша сыну Францішку:

- Сёння даслаў размалёўку. Сабе лісты я спакойна чытаю, а Францішку...сіл бракуе. Але - ніколі, ніколі, ніколі не здавайцеся!

фотa: facebook
Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках