29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці студэнты БрДТУ выйшлі на акцыю салідарнасці са знятым з пасады рэктарам

1
У Берасці студэнты БрДТУ выйшлі на акцыю салідарнасці са знятым з пасады рэктарам
ФОТА: «БРЕСТСКАЯ ГАЗЕТА»

Так студэнты адрэагавалі на нядаўнія кадравыя перастаноўкі.

Студэнты БрДТУ пачалі выходзіць на пляцоўку перад ВНУ пасля поўдня 20 кастрычніка. Такім чынам яны выказвалі сваю нязгоду са звальненнем рэктара Вячаслава Драгана, паведамляе «Брестская газета».

У пікавы момант акцыя сабрала 150 чалавек. Яна доўжылася паўгадзіны і скончылася пяціхвіліннымі апладысментамі.

Паводле звестак інфармацыйна-аналітычнай газеты Newsbel.by, акцыя салідарнасці прайшла ў гэты дзень і ў МДЛУ, дзе студэнты таксама не згодныя са звальненнем рэктара.

Нагадаем, 20 кастрычніка Лукашэнка прызначыў новых рэктараў трох беларускіх ВНУ: БДУКМ, МДЛУ, БрДТУ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках