18 красавiка 2024, Чацвер, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: ІТ-кампаніі ўцякаюць з Беларусі

10
Bloomberg: ІТ-кампаніі ўцякаюць з Беларусі

Галоўны кірунак - Украіна.

За апошняе дзесяцігоддзе ў Менску адбылася надзвычай дзіўная рэч: нягледзячы на аўтарытарнае кіраванне Лукашэнкі, беларускія тэхналагічныя кампаніі квітнелі. Адукаваныя кадры ў сумесі з самым нізкім у Еўропе коштам працоўнай сілы дазволілі распрацоўнікам гульняў і аўтсорсінгавых фірмам заваёўваць кліентаў па ўсім свеце.

Але, са слоў сузаснавальніка інвестыцыйнага клуба Angels Band Кірыла Голуба, цяпер гэты поспех пад пагрозай, - піша Bloomberg (пераклад - unian.net).

Пасля сумнеўных прэзідэнцкіх выбараў міліцыя Беларусі выключыла інтэрнэт у краіне на тры дні і жорстка атакавала ўдзельнікаў пратэстаў. У офісах Yandex і PandaDoс правялі ператрусы. 41-гадовы Голуб таксама быў арыштаваны каля свайго дома ў прадмесці Менска.

"Калі Лукашэнка захавае ўладу, ІТ-сектар заб'юць і закапаюць", - мяркуе ён. Голуба выпусцілі з турмы праз тры дні пасля затрымання.

На фоне таго, як рэжым Аляксандра Лукашэнкі распраўляецца з апазіцыйнымі лідарамі і звяртаецца па дапамогу да Уладзіміра Пуціна ў барацьбе з удзельнікамі пратэстаў, усё большая колькасць работнікаў тэхнічнай сферы ўцякае з Беларусі за мяжу. Украіна, са слоў Голуба, - галоўны кірунак. Калі такі адток будзе доўгім, гэта падарве спробы Лукашэнкі выставіць сябе "абаронцам эканомікі".

Беларускі ІТ-сектар развіваўся на фоне заняпаду эканомікі, у якой дамінуюць дзяржаўныя аграрныя прадпрыемствы і заводы цяжкай прамысловасці, атрыманыя ў спадчыну ад СССР. На ІТ прыпадае прыкладна 6,5% ВУП Беларусі. Летась галіна была адказная за эканамічны рост, - сказаў былы міністр эканомікі Дзмітрый Круты, які цяпер займае пасаду намесніка кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Беларускі Hi-Tech Park, размешчаны на ўсходніх ускраінах Менска, разросся і цяпер налічвае амаль 700 кампаній. Яго адкрылі 15 гадоў таму. Прыкладна 60 тысяч чалавек працуюць там, зарабляючы на экспарце сваіх паслуг і прадуктаў 2 мільярды даляраў штогод. Большасць з работнікаў - даволі маладыя людзі, якія шмат падарожнічалі і зарабляюць у чатыры разы больш за сярэдні заробак у Беларусі. Гэта мабільныя людзі.

Увечары ў мінулую пятніцу некалькі дзясяткаў працаўнікоў кампаній з парку зладзілі акцыю пратэсту, але міліцыя іх разагнала. Раней апалітычны топ-мэнэджар беларускага аддзялення кампаніі EPAM Павел Лібер пераехаў ва Украіну.

Перад гэтым ён незалежна ад сваёй кампаніі дапамог распрацаваць праграму, якая выкрывала фальсіфікацыю выбараў.

"Спачатку ўлада не ўспрымала нас сур'ёзна. Але з ростам колькасці карыстальнікаў дадатку, у канцы ліпеня я і мая каманда з 40 чалавек былі вымушаныя пакінуць Беларусь з меркаванняў бяспекі", - сказаў Лібер, размаўляючы з журналістамі Bloomberg праз тэлефон з Кіева.

Тэхналагічныя прадпрыемствы імкліва выступілі супраць жорсткай рэакцыі міліцыі на пратэсты, якія ўспыхнулі пасля "перамогі" Лукашэнкі на сфальсіфікаваных выбарах 9 жніўня. Праз некалькі дзён выканаўчыя дырэктары кампаній, на якія працуе блізу 20 тысяч чалавек, падпісалі адкрыты ліст. У ім яны папярэджвалі, што праз жорсткія расправы з удзельнікамі пратэстаў ІТ-адмыслоўцы могуць пакінуць краіну.

Сярод падпісантаў быў заснавальнік і генеральны дырэктар EPAM Systems Аркадзь Добкін, распрацоўшчык гульні World of Tanks Віктар Кіслы, а таксама інвестар Юрый Гурскі, які прадаў беларускія дадаткі Facebook і Alphabet.

EPAM-найбуйнейшая ІТ-кампанія ў Беларусі. Яна можа перавезці абмежаваную колькасць супрацоўнікаў у іншыя краіны, але не плануе маштабны пераезд. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі. Расейскі Yandex эвакуяваў некаторых работнікаў з Менска, пра што пісала выданне The Bell са спасылкай на крыніцы. Тэндэнцыя можа разрасціся.

Распрацоўшчык дадатку Flo, на якога ў Беларусі працуе 200 чалавек, разглядае пераезд у Літву, Польшчу ці Вялікабрытанію. Пра гэта выданню сказаў Юрый Гурскі.

"Ніхто не хоча жыць у Паўночнай Карэі пасярод Еўропы. (...) Для ІТ-інжынераў няма межаў. Яны могуць знайсці працу дзе хочаш", - сказаў кіраўнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікадо, які збіраецца перавезці 250 праграмістаў з Беларусі, калі сітуацыя пагоршыцца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках