29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кірыл Рогаў: Лукашэнка ўжо не існуе як «прэзідэнт»

11
Кірыл Рогаў: Лукашэнка ўжо не існуе як «прэзідэнт»
КІРЫЛ РОГАЎ

Беларускія пратэсты змянілі краіну ў доўгатэрміновай перспектыве.

Расейскі палітолаг Кірыл Рогаў расказаў пра тое, у чым плюсы беларускага пратэсту для будучыні краіны і народа. А таксама, што думае пра заяву Лукашэнкі, што дзякуючы сучасным сродкам «будзе вылічаны кожны дэманстрант».

- Гэта дурная заява. Калі ласка, выяўляйце, - разважае Кірыл Рогаў на «Эхо Москвы». - Па-першае, ён не можа гэтага зрабіць. Па-другое, калі ласка, выявіце, і што з гэтага зменіцца? Гэта спроба ціску на тых людзей, якія працягваюць выходзіць і з якімі ён не можа даць рады.

Але мы ведаем добра, чым у рэальнасці абмежаваныя рэпрэсіўныя магчымасці рэжыму. Гэта рэакцыяй грамадства на рэпрэсіі. І ў гэтым сэнсе рэжым Лукашэнкі - гэта добрая гісторыя, як гэта адбываецца. Гэта трэба адсочваць, як яны спрабуюць павялічыць рэпрэсіі, потым трошкі змяншаюць інтэнсіўнасць, каб не ствараць яшчэ большай кансалідацыі.

Вядома, яны вельмі спадзяюцца на зіму і на тое, што пагаршэнне надвор'я скароціць колькасць людзей, якія выходзяць на вуліцу. І гарачым галовам здаецца, што гэта пат ці параза пратэсту. Але я паўтару тут тое, што ўжо казаў, што самае важнае нават не тое, што адбудзецца ў кароткатэрміновай перспектыве, а пэўная доўгатэрміновая перспектыва.

Вось да жніўня гэтага года 100-тысячныя мітынгі ў Беларусі былі, па-мойму, адзін ці два разы... Зараз мы назіраем ужо 2 месяцы тых 100-тысячных мітынгаў кожны тыдзень. І гэта змена краіны.

На іншым полюсе тут кіргізскія пратэсты і тое, як развіваліся падзеі ў Кыргызстане. Але мы разумеем, што тое, як развіваюцца падзеі ў Кыргызстане, не вядзе да змены палітычнага рэжыму, яны не вядуць да змены характару рэжыму, характару палітычнай культуры, да змены палітыкі, яе прынцыпаў існавання.

А вось тое, што адбываецца ў Беларусі - гэта ў перспектыве (мы не ведаем, у якой, можа быць, далёкай, можа быць, недалёкай) вядзе да змены палітычнай культуры і характару палітыкі, стаўлення да яе.

У чым тут прынцып? Калі гэты крызіс, так ці інакш, развяжацца, наступныя кіраўнікі Беларусі, эліты яе будуць ведаць: так, у нас ёсць такая небяспека, але калі мы пяройдзем нейкую рысу, выйдзем кудысьці - адбудзецца такое, і мы будзем мець крызіс. Таму што гэта сапраўдны маштабны палітычны крызіс, які адбыўся. Лукашэнка не прызнаны прэзідэнтам большасцю развітых краін. Ён не існуе як прэзідэнт. Гэта маштабны палітычны крызіс для краіны, для ўсяго яе палітычнага ладу.

І наступнае пакаленне элітаў павінна будзе ўлічваць магчымасць такога крызісу, выстаўляць нейкія межы і шукаць спосабы ўзаемадзеяння, нават шукаць спосабы падману насельніцтва, але падману больш культурнага, які не прыводзіць да такіх рэчаў.

У гэтым найважнейшы досвед інстытуцыянальных пратэстаў для развіцця палітыкі, развіцця палітычнага арганізма. І гэта адбываецца ў Беларусі, і гэта вельмі добра. І ў гэтым сэнсе не трэба так ужо засяроджвацца, чым усё ж скончыцца - перамогай або паразай. Можна атрымаць перамогу, але яна не будзе мець ніякага сэнсу, як у Кыргызстане. Ці можна панесці такую паразу, якая зробіць перамогу рэальнай змены характару палітычнага рэжыму непазбежнымі ў нейкай перспектыве.

У Польшчы пратэсты пачаліся ў 80-м годзе. «Салідарнасць» прыйшла да ўлады ў 89-м годзе. Прайшло 9 доўгіх гадоў, якія шмат чаго ў сябе ўмясцілі. Але гэта адзіны працэс, і гэта менавіта тая «Салідарнасць» прыйшла да ўлады, менавіта з тымі базавымі палітычнымі ідэямі, якія яна несла з 80-га года.

І гэта значна больш важна для працяглай гісторыі краіны, чым тое, хто сёння захопіць прэзідэнцкі палац ці не захопіць прэзідэнцкі палац.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках