29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі памёр скандальны протаіерэй Дзмітрый Смірноў

У Расеі памёр скандальны протаіерэй Дзмітрый Смірноў
ДЗМІТРЫЙ СМІРНОЎ
ФОТА: KP.RU

Святар быў вядомы сваімі рэзананснымі выказваннямі.

Памёр расейскі протаіерэй, кіраўнік патрыяршай камісіі ў справах сям'і Дзмітрый Смірноў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнага служэння Васіль Рулінскі.

«Цяпер стала вядома пра смерць святара Дзімітрыя Смірнова. Царства нябеснае дарагому святару. Уладыка Панцеляймон (Шатаў) (старшыня Сінадальнага аддзела. - рэд.) у Паўднёва-Сахалінску правёў паніхіду па памерлым святару Дзімітрыю», - напісаў ён.

Святару было 69 гадоў. Прычына смерці не называецца. Вядома, што ў траўні яго шпіталізавалі праз каранавірус.

Дзмітрый Смірноў вядомы сваімі рэзананснымі выказваннямі. Так святар заяўляў, што лічыць эпідэмію каранавіруса «надзвычай карыснай з'явай», бо дзякуючы ёй «эгаізм стаў змяншацца» і актывізавалася валанцёрства. Жанчын, якія жывуць у безрэгістрацыі, ён назваў «бясплатнымі прастытуткамі». Смірноў таксама казаў, што школьная адукацыя дзяўчаткам не вельмі патрэбна - важней яе навучыць даглядаць дзяцей, «так яна будзе ўжо гатовая мама, усё будзе ўмець».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках