20 красавiка 2024, Субота, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спецыялістка расказала, якое мыла лепш за ўсё абараняе ад каранавіруса

1
Спецыялістка расказала, якое мыла лепш за ўсё абараняе ад каранавіруса

Склад мыйнага сродку мае важнае значэнне.

Мыць рукі з мылам - адзін з дзейсных спосабаў прадухіліць заражэнне COVID-19. Гэтую рэкамендацыю на працягу апошніх месяцаў мы чуем адусюль. Але ці мае значэнне, якое мыла мы выкарыстоўваем.

Хімік Мішэль Вонг распавяла ВВС, як падабраць прыдатны сродак для мыцця рук, што асабліва важна ў перыяд пандэміі.

На думку спецыяліста, няма ніякай розніцы паміж выкарыстаннем вадкага мыла або цвёрдага, бо у іх аднолькавы механізм дзеяння. Ён у разбурэнні тоўстых кіслот у вонкавай абалонцы каранавіруса, што прыводзіць да яго інактывацыі.

Скура з'яўляецца натуральным ахоўным бар'ерам ад розных патагенаў. Такія з'явы, як сухасць і расколіны, могуць спрыяць пранікненню інфекцый унутр арганізма. Таму людзям з сухой скурай рэкамендуецца выкарыстоўваць сродкі з увільгатняльнымі кампанентамі. Для тых, у каго скура адчувальная, пасуюць гіпаалергенныя сродкі.

Вонг падкрэсліла, што найлепшым мылам ў абароне ад каранавіруса будзе тое, якім вы актыўна карыстаецеся.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках