29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску гарэў будынак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання

9
У Менску гарэў будынак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання
ФОТА: МНС

Эвакуавалі 150 чалавек.

Сёння ў Менску на вуліцы Кірава здарыўся пажар. Гарэла не кватэра і не бытоўка, а Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

21 кастрычніка а 09:24 на нумар «101» паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў кабінеце на трэцім паверсе адміністрацыйнага будынка на вуліцы Кірава, 15 у Менску. Спрацавала пажарная аўтаматыка, паведамляе МНС.

Да прыбыцця ратавальнікаў эвакуавалі 150 чалавек. Пазней высветлілася, што адбылося загаранне маёмасці ў кабінеце на трэцім паверсе. Ніхто не пацярпеў. Узгаранне было аператыўна ліквідаванае парашковым вогнетушыцелем супрацоўнікамі кабінета яшчэ да прыбыцця работнікаў МНС. Прычына высвятляецца, разглядаецца версія - кароткае замыканне абагравальніка ў кабінеце.

Адзначым, што ўжо некалькі дзён як у сталіцы ўключылі ацяпленне, і незразумела, чаму ў кабінеце мог працаваць абагравальнік.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках