29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вываз расейскага лесу ў Кітай дасягнуў новага рэкорду

10
Вываз расейскага лесу ў Кітай дасягнуў новага рэкорду
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТO З САЙТА: UDF.BY

У асноўным вывозяць кругляк і лесаматэрыялы.

Расея значна павялічыла вываз лесу на экспарт, паведаміла падчас выступу ў Савеце Федэрацыі віцэ-прэм'ерка Вікторыя Абрамчанка, паведамляе сайт finanz.ru.

За апошнія пяць гадоў штогадовыя продажы лесаматэрыялаў за мяжу падскочылі на 20% - з 34 да 41,2 млн тонаў.

У пераліку на аб'ём гэта 50 мільёнаў кубаметраў, або 200 стандартных алімпійскіх басейнаў.

Лідарам закупаў застаецца Кітай, дзель якога дасягае 42% (17,2 млн тон) і ў разы перавышае паказчыкі іншых буйных кліентаў, адзначыла Абрамчанка.

Так на Фінляндыю, якая займае другое месца, прыпадае 6,5% расейскага ляснога экспарту, на Японію - 5,8%, на Узбекістан - 5,4%.

Гэтыя пастаўкі летась прынеслі ў краіну 8 млрд даляраў і складаліся амаль выключна з неапрацаванага лесу, канстатавала Абрамчанка.

«Блізу 85% складае прадукцыя з нізкім дададзеным коштам: кругляк, лесаматэрыялы, атрыманыя распілоўкай, і паліўная драўніна», - пералічыла яна (цытаты па РІА «Новости»).

Акрамя таго, 97% лесаматэрыялаў мае грубую апрацоўку і толькі 3% - гэта габляваныя і шліфаваныя піламатэрыялы.

У рэальнасці дакладных звестак аб руху ляснога фонду ў краіне проста няма, высветліла Падліковая палата пасля праверак эфектыўнасці выдаткоўвання сродкаў на лесаўпарадкаванне ў краіне.

Пры тым што агульная плошча лясоў у краіне, паводле інфармацыі Раслясгаса, ацэньваецца на 1,145 млн га, аб стане ляснога фонду на плошчы 967 млн га ў дзяржавы «няма дакладнай інфармацыі», канстатавала ПП.

Плошча «страчаных» для дзяржуліку лясоў параўнальная з тэрыторыяй Бразіліі. Даўнасць 84,4% матэрыялаў аб лесаўпарадкаванні перавышае 10 гадоў, адсутнічае адзіная інфармацыйная база аб выкарыстанні лясных рэсурсаў, роўна як і дакладная інфармацыя аб аб'ёме нарыхтоўкі, абарачэння і экспарту лесаматэрыялаў у краіне.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках