19 красавiка 2024, Пятніца, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

$500 тысяч і гелікаптэр: у Грузіі мужчына ўтрымлівае ў банку 19 закладнікаў

$500 тысяч і гелікаптэр: у Грузіі мужчына ўтрымлівае ў банку 19 закладнікаў
ФОТА: 1TV. GE

Выкрадальнік даў паліцыі дзве гадзіны.

Узброены мужчына ўтрымлівае ў будынку Банка Грузіі ў цэнтры Зугдзідзі 19 закладнікаў і патрабуе $500 тысяч і гарантыі бяспекі, піша «Новое время».

Як паведамляе Грамадская тэлевізія, умовы зламысніка назваў адзін з закладнікаў Іраклій Кварацхелія.

Паводле інфармацыі тэлеканала, выкрадальнік даў паліцыі дзве гадзіны на тое, каб выканалі ягоныя патрабаванні.

«У адным пакоі ў будынку знаходзяцца 19 чалавек... Выкрадальнік просіць $500 тысяч, і каб як мага хутчэй зайшоў нехта бяззбройны і ўпаўнаважаны весці перамовы», - заявіў ён.

Са слоў закладніка, выкрадальнік патрабуе гарантый, што ён зможа бяспечна пакінуць месца здарэння на шрубалёце ці машыне з закладнікамі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках