19 красавiка 2024, Пятніца, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Герасіменя заклікае МАК дазволіць беларускім спартоўцам выступаць пад нейтральнымі сцягамі

13
Герасіменя заклікае МАК дазволіць беларускім спартоўцам выступаць пад нейтральнымі сцягамі
АЛЯКСАНДРА ГЕРАСІМЕНЯ

Таксама яна заклікала да выключэння са сваіх шэрагаў НАК Беларусі.

Беларуская плыўчыха, двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2012 года і бронзавая прызёрка Алімпійскіх гульняў 2016 года Аляксандра Герасіменя спадзяецца, што Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіць беларускім спартоўцам-дысідэнтам выступіць на Алімпіядзе пад нейтральным сцягам і выключыць з сваіх шэрагаў НАК Беларусі, які ўзначальвае Аляксандр Лукашэнка, піша "Нямецкая хваля".

Пра гэта Герасіменя распавяла ў інтэрв'ю інфармагенцтву AFP, апублікаваным у сераду, 21 кастрычніка.

Яна паведаміла, што 10 беларускіх спартоўцаў былі затрыманыя ў сувязі з удзелам у пратэстах супраць вынікаў выбараў прэзідэнта ў краіне, яшчэ 20 спартоўцам забаранілі праводзіць трэніроўкі ў Беларусі. Такім чынам, пад пагрозай удзел беларускіх спартоўцаў у Алімпійскіх гульнях у Токіё ў 2021 годзе, не выключае Аляксандра.

Герасіменя сёння, 21 кастрычніка, паведаміла ў сваім Instagram аб сустрэчы з генеральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэта Польшчы Адамам Кшэсінскім, на якой абмяркоўваліся "пытанні наладжвання супрацоўніцтва".

Цяпер Герасіменя ўзначальвае Беларускі фонд салідарнасці спартоўцаў, надаючы дапамогу тым, хто не пабаяўся выступіць супраць рэжыму Лукашэнкі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках