23 красавiка 2024, aўторак, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская апазіцыя стала лаўрэаткай прэміі Сахарава

7
Беларуская апазіцыя стала лаўрэаткай прэміі Сахарава

Узнагарода будзе ўручаная 16 снежня.

Дэмакратычная апазіцыя Беларусі ўганараваная прэміяй Сахарава. Пра гэта абвясціў у чацвер, 22 кастрычніка, спікер Еўрапарламента Давід Сасолі, паведамляе "Нямецкая хваля".

"Дэмакратычную апазіцыю Беларусі на прэмію Сахарава намінавалі тры найбуйнейшыя фракцыі Еўрапарламента – Еўрапейская народная партыя (ЕНП), сацыял-дэмакраты і "Абнавіць Еўропу", – заявіў Давід Сасолі.

Пастанову пра прысуджэнне прэміі Сахарава групе з 10 чалавек, якая прадстаўляе беларускую апазіцыю, прыняў раней прэзідыум Еўрапарламента, куды, акрамя спікера, уваходзяць старшыні сямі фракцый. Цырымонія ўручэння павінна адбыцца 16 снежня на пленарным пасяджэнні ў Страсбургу. Але ў сувязі з пандэміяй каранавірусу ад паездак на пленарныя пасяджэнні ў французскі горад адмовіліся, і цяпер іх праводзяць у Брусэлі і віртуальна.

Атрымалі прэмію дзесяць чалавек. Гэта экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская і яе муж, блогер Сяргей Ціханоўскі, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, актывісткі Марыя Калеснікава, Вераніка Цапкала і Вольга Кавалькова. Таксама гэта старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі, чалец страйкаму Менскага трактарнага завода Сяргей Дылеўскі, палітык і кандыдат у прэзідэнты Беларусі ў 2010 годзе Мікола Статкевіч і заснавальнік Telegram-канала Nexta Сцяпан Пуціла.

Прэмія "За свабоду думкі", названая ў гонар савецкага фізіка і праваабаронцы Андрэя Сахарава, была заснаваная ў Еўрапейскім парламенце ў 1988 годзе, яе прысуджаюць людзям або грамадскім арганізацыям, якія вызначыліся ў справе абароны правоў чалавека і асноўных свабодаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках