19 красавiка 2024, Пятніца, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адзіны дзень прыёму перадачаў арыштантаў масава вывезлі з ізалятара на Акрэсціна

14
У адзіны дзень прыёму перадачаў арыштантаў масава вывезлі з ізалятара на Акрэсціна
Фота: VASILY FEDOSENKO / REUTERS

У выніку асуджаныя засталіся без перадачаў.

Сёння стала вядома, што многіх арыштантаў з ізалятара на Акрэсціна вывезлі ў Баранавічы, у тым ліку некаторых журналістаў, якіх судзілі на гэтым тыдні і пакаралі вялікімі тэрмінамі. У выніку асуджаныя засталіся без перадачаў.

Подласць бязмежная: у адзіны дзень прыёму перадачаў арыштантаў масава вывезлі з ізалятара на Акрэсціна

Як паведамляе БАЖ, з журналістаў у Баранавічы перавялі Алеся Любенчука, Усевалада Засечына, Вадзіма Заміроўскага, Арцёма Маёрава.

Журналісткі Алена Доўнар і Дар'я Спявак засталіся на Акрэсціна.

Перадачы для арыштаваных як на Акрэсціна, так і ў ізалятары ў Баранавічах цяпер прымаюць толькі раз на тыдзень – у чацвер. А 9-й ля ізалятара на Акрэсціна ўжо было больш за сто чалавек, якія прыйшлі з перадачамі для сваіх родных. Але зрабіць гэтага яны не змаглі.

Проста на вачах у тых, хто прыйшоў, вялікая калона аўтазакаў з затрыманымі выехала ў Баранавічы. Людзі, якія стаялі ў чарзе, спрабуюць даведацца, ці засталіся іх родныя на Акрэсціна.

Тыя ж, хто быў вывезены, засталіся без перадачаў, магчыма, на ўвесь час арышту, паколькі вялікая верагоднасць, што ў наступны чацвер арыштантаў павязуць назад у Менск і зноў сваякі не змогуць нічога ім перадаць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках