18 красавiка 2024, Чацвер, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улюбёны гурт АМАПа адмовіўся даваць канцэрты для сілавікоў

34
Улюбёны гурт АМАПа адмовіўся даваць канцэрты для сілавікоў

Гурт «Тяни-Толкай» падпісаў адкрыты ліст супраць гвалту.

Больш за 1500 беларускіх аўтараў пакінулі свае подпісы пад адкрытым лістом, сярод патрабаванняў якога - спыніць гвалт з боку сілавікоў. Сярод прозвішчаў падпісантаў - удзельнікі гурта «Тяни-Толкай», аўтары гімна «Алмаза», заўсёднікі канцэртаў МУС і АМАП, піша сайт tuzinfm.by.

«Я не разумею, як такое магло здарыцца, і як такое можа быць. Я проста ў шоку. На сёння нам прыходзілі прапановы выступіць, я сказаў, што гэта абсалютна выключана. Такіх песень мы не спяваем пакуль», - заявіў у інтэрв'ю адзін з удзельнікаў гурта.

«9-11 жніўня перавярнула ўсё з ног на галаву. Я патэлефанаваў многім знаёмым, ветэранам, якія ўжо на пенсіі, яны мне нешта там тлумачылі, але я не разумею, як так можна...Гэта ж свае, людзі», - распавёў музыка гурта «Тяни-Толкай».

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках