20 красавiка 2024, Субота, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія банкі імкліва губляюць валюту

21
Беларускія банкі імкліва губляюць валюту
АРХІЎНЫЯ ФОТА AP

Фізасобы забралі $1 мільярд з рахункаў.

Беларускія банкі падвышаюць стаўкі ў валютных укладах насельніцтва на фоне адтоку валюты фізічных асоб, якія ў верасні знялі са сваіх дэпазітаў 469,6 млн даляраў, а за два месяцы - больш за 1 млрд. Аб гэтым паведамляе сайт «Белрынок».

«З пачатку года стаўка па новых укладах на тэрмін да аднаго года павялічылася амаль утрая і дасягнула 0,9% гадавых. Яшчэ ў жніўні гэтая стаўка была роўная 0,74%. Аналагічная стаўка па ўкладах на тэрмін, вышэйшы за год, павялічылася ў верасні да 1,75% гадавых з 1,58% у жніўні і 1,24% у студзені гэтага года», - піша сайт.

Акрамя таго, растуць адсоткі і па валютных укладах юрыдычных асоб. Напрыклад, сярэдняя стаўка па новых дэпазітах юрыдычных асобаў на тэрмін да аднаго года ў верасні павялічылася да 1,5% з 1,21% гадавых у жніўні і 1,01% у студзені гэтага года. У той жа час аналагічная стаўка па доўгатэрміновых укладах склала ў верасні 1,13% гадавых супраць 0,73% у жніўні і 1,07% у студзені.

Паводле звестак Нацыянальнага банка, на 1 жніўня на рахунках ў фізічных асоб было 7,102 млрд даляраў, а да 1 кастрычніка гэтая сума паменшылася да 6,008 даляраў. У жніўні беларусы забралі з рахункаў 624 млн даляраў, а ў верасні яшчэ блізу 470 млн даляраў. Што тычыцца рахункаў у нацыянальнай валюце, то на 1 жніўня ў фізічных асоб на карт-рахунках і існых рахунках было 3,371 млрд, а ўжо на 1 кастрычніка сума паменшылася да 2,757 млрд беларускіх рублёў. За гэты перыяд беларусы знялі 613 мільёнаў беларускіх рублёў, аднак у верасні аб'ёмы рублёў на існых рахунках ўсё ж сталі расці, пасля таго як банкі падвысілі стаўкі па рублёвых укладах.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках