28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гарадзенскага дзіцячага хоспіса забіраюць памяшканне праз грамадзянскую пазіцыю дырэктаркі

21
У гарадзенскага дзіцячага хоспіса забіраюць памяшканне праз грамадзянскую пазіцыю дырэктаркі
ФОТА: HRODNA.LIFE

Улады кажуць, што «ўсяму прычынай каранавірус».

З Гарадзенскім дзіцячым хоспісам імя Святога Губерта ў аднабаковым парадку скасавалі дамову аб арэндзе памяшкання. Пра гэта 22 кастрычніка даведалася дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка. Яна атрымала адпаведны ліст за подпісам намесніцы галоўнага лекара Другой гарадзенскай дзіцячай паліклінікі Ірыны Голуб, паведамляе «Белсат».

ПАПЯРЭДЖАННЕ АД НЕАБХОДНАСЦІ ВЫЗВАЛІЦЬ ПАМЯШКАННЕ ХОСПІСА
ФОТА: BELSAT.EU

З ліста вынікае, што хоспіс павінен вызваліць памяшканне да 23 снежня гэтага года, бо плошча патрэбная паліклініцы для арганізацыі працы ў цяжкіх эпідэміялагічных умовах.

«Мы наогул нічога не разумеем, пра якую складаную эпідэміялагічную сітуацыю можа ісці гаворка, калі паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя ў нас нязначны прырост захварэлых у параўнанні з іншымі краінамі? Якія складаныя эпідсітуацыі прагназуе паліклініка ў снежні?» - здзіўляецца дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка.

Юрысты спрабуюць абскардзіць скасаванне дамовы арэнды, бо іншае памяшканняў для працы хоспіса знайсці праблематычна. У 2019 годзе Вольга звярталася да гарадскіх уладаў з просьбай выдзеліць ім памяшканне, аднак, улады гэтую просьбу не задаволілі.

Ператрус у дзіцячым хоспісе

У хоспіс у той жа дзень прыйшлі супрацоўнікі Управы Дэпартамента фінансавых расследаванняў, папрасілі супрацоўнікаў хоспіса адкрыць усе пакоі, каб правесці агляд у рамках праверкі ў дачыненні да кіраўніцтва і супрацоўнікаў хоспіса аб фактах заніжэння падаткаў і ўхілення ад аплаты сум падаткаў.

Пры хоспісе валанцёры цалкам бясплатна шылі сродкі індывідуальнай аховы для лекараў падчас пандэміі. Месяц таму гарадскія ўлады забралі гэта памяшканне для працы валанцёраў, якое яшчэ некалькі месяцаў таму самі ім выдалі на загад гарадзенскага мэра Мечыслава Гоя. Калі хоспіс страціць асноўнае памяшканне, то ў арганізацыі застанецца толькі псіхалагічны цэнтр для бацькоў, пры адной з гарадзенскіх цэркваў.

Чым займаецца хоспіс?

Гарадзенскі дзіцячы хоспіс імя Святога Губерта працуе ўжо 13 гадоў. Цяпер арганізацыя дапамагае блізу 7 дзясяткам сем'яў з цяжкахворымі дзецьмі, у якіх анкалагічныя, генетычныя ці паталагічныя захворванні. Супрацоўнікі хоспіса надаюць медыцынскую, псіхалагічную, сацыяльную дапамогу такім сем'ям.

Дырэктарка хоспіса Вольга Вялічка кажа, што праблем з аплатай падаткаў не мае. Затое мае актыўную грамадзянскую пазіцыю. Напярэдадні яна была затрыманая падчас дваровай сустрэчы, правяла ноч у ІЧУ і атрымала штраф выракам суда.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках