25 красавiка 2024, Чацвер, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Жанчыны менш схільныя да COVID-19

1
Навукоўцы: Жанчыны менш схільныя да COVID-19
ФОТА: DPA

Даследнікі растлумачылі, чаму.

Жанчыны могуць быць менш схільнымі да COVID-19, чым мужчыны, бо больш сур'ёзна ставяцца да пандэміі.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага навукоўцамі італійскага Універсітэта Баконі, паведамляе WebMD у чацвер, 22 кастрычніка, цытуе korrespondent.net.

Даследнікі праводзілі апытанне ў некалькі этапаў сярод 22 тысяч жыхароў Аўстраліі, Аўстрыі, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Новай Зеландыі, Вялікай Брытаніі і ЗША.

Як высветлілася, што 59% рэспандэнтаў жаночага полу ўважаюць каранавірус за сур'ёзную пагрозу здароўю чалавека. Пры гэтым сярод мужчын з гэтым сцвярджэннем пагадзіліся блізу 49%.

Акрамя таго, жанчыны больш падтрымліваюць дзяржаўную палітыку аб сацыяльнай дыстанцыі, а таксама правілы паводзінаў падчас карантыну ў грамадскіх месцах.

Больш за ўсё адрозненняў паміж мужчынамі і жанчынамі звязаныя з паводзінамі, якія перш за ўсё служаць абаронай іншых, напрыклад, кашляць у локаць, абвяшчаюць вынікі апытання.

Навукоўцы дадаюць, што адрозненні ў паводзінах мужчын і жанчын падчас пандэміі былі менш прыкметныя сярод сямейных пар, а таксама сярод тых, хто непасрэдна пацярпеў ад каранавіруса.

Раней навукоўцы заявілі, што маскі істотна зніжаюць рызыку заражэння COVID-19.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках