28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

63-гадовая берасцейка выйшла на волю пасля 18 дзён у ІЧУ і чарговага суда

12
63-гадовая берасцейка выйшла на волю пасля 18 дзён у ІЧУ і чарговага суда
фото: tut.by

Суд аштрафаваў пенсіянерку.

22 кастрычніка суд аштрафаваў 63-гадовую берасцейку Алену Пятроўну Гнаўк за ўдзел у акцыі пратэсту 30 жніўня, паведамляе «Брестская газета».

Суд прызнаў Алену Пятроўну вінаватай на падставе артыкула 23.34 КоАП і прызначыў 30 базавых штрафу (810 рублёў). Падставай для разбіральніцтва стала несанкцыянаваная акцыя пратэсту, якая прайшла 30 жніўня.

У суд берасцейку даставілі з ізалятара часовага ўтрымання, дзе яна правяла агулам 18 дзён. 15 дзён яна адбыла на падставе выраку суда за ўдзел у іншым несанкцыянаваным мерапрыемстве - нядзельным маршы 4 кастрычніка. 19 кастрычніка, калі ў яе скончыўся тэрмін зняволення, Алену Пятроўну прывезлі ў суд на паседжанне за акцыю 30 жніўня, але справу адправілі на дапрацоўку. Пасля працэсу Алену Пятроўну зноў затрымалі і вярнулі ў ІЧУ, дзе яна правяла яшчэ тры дні.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках