28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошні раўнд дэбатаў Трампа і Байдэна перад выбарамі: дзе і калі глядзець

6
Апошні раўнд дэбатаў Трампа і Байдэна перад выбарамі: дзе і калі глядзець
ФОТА: REUTERS/CARLOS BARRIA; SARAH SILBIGER

Дэбаты пройдуць у Нэшвіле ва Універсітэце Белмонт.

Апошні раўнд вочных тэледэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты ЗША - дзейнага прэзідэнта Дональда Трампа і былога віцэ-прэзідэнта Джо Байдэна - пройдзе 22 кастрычніка ў Нэшвіле (штат Тэнесі), паведамляецца на сайце камісіі ў прэзідэнцкіх дэбатах.

Рэспубліканец Трамп і дэмакрат Байдэн будуць дэбатаваць 90 хвілін ва Універсітэце Белмонт. Дэбаты падзеленыя на шэсць блокаў па 15 хвілін. Мадэратар - журналістка NBC News Крыстэн Уэлкер - абрала для кожнага з блокаў такія тэмы: барацьба з COVID-19, амерыканскія сем'і, расавыя праблемы ў ЗША, кліматычныя змены нацыянальная бяспека і лідарства.

Як паведамляе «Голос Америки», у штабе Трампа заявілі, што прымусяць Байдэна адказаць на пытанні, якія не анансавала мадэратар. У прыватнасці размова ідзе пра заявы пра нібыта выкарыстанне сынам Байдэна Хантэрам сувязяў бацькі для ўкладання ўгодадў у Кітаі і Украіне. Газета The Wall Street Journal ад імя рэдакцыі апублікавала 20 кастрычніка артыкул, у якім заклікала Байдэна адрэагаваць на скандальную публікацыю газеты New York Post, што апублікавала «перапіску» з кампутара Хантэра Байдэна.

Пачнуцца дэбаты а 21.00 паводле паўночна-амерыканскага ўсходняга часу (23 кастрычніка а 5.00 паводле Менску), трансляцыю з перакладам на расейскую будзе весці тэлеканал «Настоящее время».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках