24 красавiка 2024, Серада, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ увёў санкцыі супраць ГРУ за хакерскія атакі на бундэстаг

1
ЕЗ увёў санкцыі супраць ГРУ за хакерскія атакі на бундэстаг

Пад санкцыі патрапіў і цяперашні кіраўнік Галоўнага ўпраўлення Генштаба УС Расеі Касцюкоў.

Еўрапейскі звяз увёў санкцыі супраць двух расейцаў і падраздзяленні вайсковай выведкі. Іх падазраюць у дачыненні да кібератак на нямецкі парламент. Дакумент апублікаваны ў афіцыйным часопісе ЕЗ, паведамляе РБК.

Пад абмежаванні трапіў 85-ты галоўны цэнтр спецаперацый Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных сіл Расеі (ГРУ).

Таксама пад санкцыі патрапілі грамадзяне Расеі Дзмітрый Бадзін і Ігар Касцюкоў.

Бадзін у паведамленні называецца непасрэдным выканаўцам кібератакі, ажыццёўленай у 2015 годзе. Часопіс ЕЗ называе яго афіцэрам ГУ Генштаба, датычным да крадзяжу дакументаў з нямецкага парламента.

Касцюкоў - цяперашні кіраўнік ГУ Генштаба. У ЕЗ сцвярджаюць, што менавіта ён у 2015 годзе кіраваў 85-м галоўным цэнтрам спецаперацый, які ствараў групы хакераў пад назвамі APT-28, Fancy Bear, Sofacy Group, Pawn Storm і Strontium.

85-ты галоўны цэнтр спецаперацый ГУ Генштаба, як сцвярджае ЕЗ, знаходзіцца ў Маскве па адрасе: Камсамольскі праспект, д. 20. Гэты ж адрас фігураваў у расследаванні спецыяльнага пракурора ЗША Роберта Мюлера. У 2018 годзе сцвярджалася, што людзі, якія працавалі ў гэтым будынку, былі датычныя да нападу на серверы структур Дэмакратычнай партыі і пошту сябраў перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты ЗША Хілары Клінтан. Амерыканцы заяўлялі, што па гэтым адрасе размяшчалася воінская часць 26165.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках