28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малышава назвала тры «суперпрадукты» супраць каранавіруса

21
Малышава назвала тры «суперпрадукты» супраць каранавіруса
БРАЗІЛЬСКІ АРЭХ
ФОТА З САЙТА: TRIOREHA.RU

У спіс яна ўключыла прадукты, якія з'яўляюцца лідарамі па ўтрыманню вітаміну D, цынку і селену.

Тэлевядучая і доктарка медыцынскіх навук Алена Малышава апублікавала ў Instagram падборку пад назвай «Тры суперпрадукты супраць каранавіруса».

Са слоў тэлелекара, на сённяшні дзень даведзена, што каранавірусная інфекцыя гэтак жа, як і грып і многія іншыя інфекцыйныя захворванні, працякае ў больш цяжкай форме ў людзей, якія адчуваюць дэфіцыт вітаміну D, цынку і селену. Таму ў спіс Малышава ўключыла прадукты, якія з'яўляюцца лідарамі ўтрымання гэтых рэчываў.

Яна назвала печань траскі найлепшай крыніцай вітаміну D і патлумачыла, што ён «запускае клеткавы імунітэт і перашкаджае высокаму запаленню ў клетках пры COVID». Найлепшай крыніцай цынку, які, са слоў доктаркі медыцынскіх навук, блакуе размнажэнне каранавіруса ў клетцы, з’яўляюцца сырыя вустрыцы, а селену - бразільскі арэх. «Селен дае сілу натуральным кілерам - макрафагам, якія забіваюць вірус, і значна зніжаюць рызыку ўтварэння тромбаў у крывяносных сасудах у пацыентаў з COVID», - падкрэсліла тэлевядоўца.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках