18 красавiка 2024, Чацвер, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс турэцкай ліры рэкордна абрынуўся

1
Курс турэцкай ліры рэкордна абрынуўся
ФОТА: MURAD SEZER/REUTERS

Папярэдні рэкордны мінімум быў зафіксаваны 8 кастрычніка.

Турэцкая ліра апусцілася да рэкордна нізкага ўзроўню пасля таго, як цэнтральны банк Турцыі нечакана прыняў пастанову захаваць працэнтную стаўку. Пра гэта піша lenta.ru са спасылкай на Bloomberg.

Турэцкая валюта 22 кастрычніка абрынулася да 7,97 ліры за даляр. Зніжэнне курсу больш чым на 2 адсоткі - гэта самае вялікае падзенне на рынках, якія развіваюцца, адзначае агенцтва. Базавая стаўка тыднёвага repo застанецца на ўзроўні 10,25 працэнта. У рамках repo банкі прадаюць рэгулятару каштоўныя паперы з абавязаннем іх зваротнага выкупу больш высокім коштам.

Папярэдні рэкордны мінімум (7,89 ліры за даляр) быў зафіксаваны 8 кастрычніка. Экспэрты заяўлялі, што падзенне абумоўлена бояззю інвестараў што да магчымага ўвядзення супраць Турцыі амерыканскіх санкцый, а таксама працягам канфлікту ў Карабаху.

Улады Турцыі пачалі ратаваць нацыянальную валюту ў верасні, калі Цэнтрабанк краіны падняў уліковую стаўку з 8,25 да 10,25 адсотка. Слабасць турэцкай ліры аказвае ўплыў на валюту краін, якія развіваюцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках