23 красавiка 2024, aўторак, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста!»: Давайце збяром усе нашы сілы ў кулак

6
«Баста!»: Давайце збяром усе нашы сілы ў кулак

Чым больш нас будзе на вуліцах - тым менш шанцаў у дыктатара.

Telegram-канал «Баста!» уважае, што вырашальны момант у беларускай рэвалюцыі ўжо блізка.

«Лукашэнку і яго хунце быў абвешчаны народны ўльтыматум, і ягоны тэрмін заканчваецца праз тры дні. Мы бачым, што ўзурпатар пляваць хацеў на меркаванне народа, зрэшты, як і заўсёды. А гэта значыць, што 26 кастрычніка пачнецца агульнанацыянальны страйк!

Мы ўсе павінны прыняць адказнае рашэнне - змагацца за свабодную Беларусь. Гэта нялёгка, але калі не цяпер - то ніколі. За гэтыя дні мы павінны падрыхтавацца да масавага выхаду ўсіх, хто хоча перамен, на вуліцу. А ў панядзелак - не выйсці на працу!

Чым больш нас будзе на вуліцах - тым менш шанцаў у дыктатара. Давайце збяром усе нашы сілы ў кулак, і рашуча ударым па рэжыме, які ўжо і так хістаецца.

Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!

Да заўтра!» - піша Telegram-канал.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках