18 красавiка 2024, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсантъ»: Нарышкін прывёз Лукашэнку апошняе папярэджанне

52
«Коммерсантъ»: Нарышкін прывёз Лукашэнку апошняе папярэджанне

Грошай ужо сапраўды ў такой сітуацыі ніхто не дасць.

У Менск нечакана прыбыў Сяргей Нарышкін. На сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам кіраўнік СЗВ выказаўся пра бягучую сітуацыю ў Беларусі. Палітычны аглядальнік «Коммерсанта» Дзмітрый Дрызе не выключае, што Крэмль спрабуе ўгаварыць Лукашэнку пайсці па-добраму.

«Візіту ў Менск кіраўніка Службы знешняй выведкі Сяргея Нарышкіна папярэднічала цэлая чарада важных падзей. У гэтай сувязі можна адразу зрабіць выснову, што паездка гэтая выглядае вельмі лагічнай, і са спецслужбамі яна звязана толькі ўскосна. Галоўнае ў тым, што дамоўленасці Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Сочы ад 14 верасня практычна цалкам праігнараваныя беларускім бокам. Масква не можа быць гэтым задаволена.

Раней на гэты конт у Менск быў пасланы недвухсэнсоўны сігнал праз федэральны тэлевізар. Там так проста ўсё і было сказана: мы свае абяцанні выконваем, першую рату крэдыту пералічылі, і што ў адказ? Нічога. Расея не можа ўкладаць грошы ў тых, хто не трымае слова. Такім чынам, па пунктах.

Пратэсты працягваюцца. Хаця Лукашэнка абяцаў іх аператыўна спыніць яшчэ месяц таму. Размовы пра новую канстытуцыю вядуцца толькі ў тэорыі, але нічога не чуваць пра рэферэндум, каб яе прыняць. Чытай: Лукашэнка не збіраецца нікуды сыходзіць, нават у перспектыве. Акрамя таго, мяркуючы са слоў прэс-сакратара прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова, Крэмль не быў паінфармаваны пра таемную інаўгурацыю партнёра. Так хаўруснікі не робяць - гэтая адкрытая непавага», - уважае расейскі аглядальнік.

«Паміж тым абстаноўка для Лукашэнкі пагаршаецца на вачах. Можна як заўгодна ставіцца да «народнаму ўльтыматуму» Святланы Ціханоўскай, не ўспрымаць яго ўсур'ёз, тым не менш, усё гэта рызыкуе прывесці да яшчэ большага абвастрэння і без таго складанай сітуацыі. Толькі пугай дзейнічаць немагчыма. Людзі павінны бачыць хоць нейкую перспектыву, а яе няма.

І вось у Беларусь прыбывае Сяргей Нарышкін. Ён адразу дае зразумець, што атрымаў карт-бланш ад Уладзіміра Пуціна. Прыехаў з самымі што ні ёсць высокімі паўнамоцтвамі. Ён фактычна ставіць Лукашэнку задачу ў першую чаргу аднавіць стабільнасць, а таксама правесці канстытуцыйную рэформу. А потым, мабыць, сысці.

Нельга выключаць, што Нарышкін прывёз з Масквы апошняе папярэджанне: ці канструктыўнае супрацоўніцтва - ці ратуй сябе сам.

Грошай ужо сапраўды ў такой сітуацыі ніхто не дасць. Увесь гэты цырк з наведваннем СІЗА і прызначэннем уласнай лаяльнай апазіцыі не вытрымлівае ніякай крытыкі», - уважае аглядальнік «Коммерсанта»

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках