4 снежня 2020, Пятніца, 20:50
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-собравец Гараўскі даў у Жэневе паказанні паводле справы зніклых палітыкаў

51
Экс-собравец Гараўскі даў у Жэневе паказанні паводле справы зніклых палітыкаў

Таксама ён заявіў, што гатовы даць паказанні ў Еўрапарламенце.

Былы баец САХРу МУС Беларусі Юры Гараўскі, які раней прызнаўся ў саўдзеле ў забойстве беларускіх апазіцыянераў, даў паказанні сябрам камітэту ў правах парламентарыяў Міжпарламенцкага звязу, паведамляе «Немецкая волна».

Гараўскі даў паказанні, якія тычыліся яго ўдзелу ў 1999 годзе ў выкраданнях і забойствах беларускіх апазіцыянераў, пра што ён раней распавёў у інтэрв'ю DW. Паводле вынікаў слуханняў будзе прынятая рэзалюцыя, якую, як чакаецца, абнародуюць 4 лістапада.

Як прайшло пасяджэнне камітэта МПЗ

Адказы на пытанні старшыні і сябраў камітэта грамадзянскіх правоў парламентарыяў працягваліся блізу гадзіны і праз пандэмію праходзілі ў анлайн-фармаце, паведаміў Юры Гараўскі пасля заканчэння слуханняў з яго удзелам. Спачатку, са слоў былога собраўца, ён прадставіўся - распавёў, калі, дзе і чым займаўся ў Беларусі, а потым адказваў на пытанні.

Першым было пытанне пра тое, якім яму бачыцца аптымальны варыянт расследавання спраў аб знікненні беларускіх апазіцыянераў - экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, былога кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчар і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага.

«У святле той актыўнасці ў сітуацыі з Беларуссю, што праяўляюць Нямеччына і Францыя - іх лідары сустрэліся са Святланай Ціханоўскі, - я адказаў, што трэба стварыць трохбаковую следчую камісію, у якую акрамя немцаў і французаў увайшлі б і прадстаўнікі беларускіх уладаў», - дадаў Гараўскі. Ён таксама патлумачыў сябрам камітэта, што яго прымусіла прызнацца ў саўдзеле ў забойстве крытыкаў Аляксандра Лукашэнкі: «Я адказаў, што хацеў жыць». Акрамя таго, Гараўскі станоўча адказаў на пытанне, ці гатовы ён даць паказанні ў Еўрапарламенце.

МПЗ і расследаванне знікнення Ганчара

У МПЗ у адказ на запыт журналістаў паведамілі, што 22 кастрычніка праходзіць пасяджэнне камітэта Міжпарламенцкага звязу ў грамадзянскіх правах парламентарыяў, на якім «справа Ганчара будзе разгледжаная сярод многіх іншых спраў пра пераследы дэпутатаў». Мэта гэтага слухання, адзначаецца ў адказе, - «сабраць інфармацыю, каб камітэт мог прымаць найбольш абгрунтаваныя рашэнн»

У МПЗ, створаны для каардынацыі дзеянняў парламентаў свету, уваходзіць і Беларусь. Арганізацыя рэгулярна выносіць рэзалюцыі ў розных пытаннях, у тым ліку яна ўпаўнаважаная прымаць рашэнні па скаргах пра парушэнне правоў парламентарыяў.

Камітэт у грамадзянскіх правах парламентарыяў МПЗ пачаў займацца пытаннем парушэння правоў Віктара Ганчара яшчэ ў 1998 годзе - да яго знікнення разам з бізнэсоўцам Анатолем Красоўскім у верасні 1999-га. З тых часоў МПЗ пастаянна заклікаў да эфектыўнага расследавання гэтай справы і без асаблівага поспеху спрабаваў супрацоўнічаць у гэтым з беларускімі ўладамі.

4 лістапада чакаецца прыняцце камітэтам рэзалюцыі ў справе Віктара Ганчара. Са слоў Юрыя Гараўскага, рэзалюцыя стане маленькім крокам у бок расследавання спраў зніклых апазіцыянераў. Пры гэтым ён упэўнены, што пакуль ва ўладзе ў Беларусі застаецца Аляксандр Лукашэнка, расследаванне не зрушыцца з месца.

Прызнанні Юрыя Гараўскага

Уцякач з Беларусі ўвосень 2018 году Юры Гараўскі папрасіў прытулак у Швейцарыі і з тых часоў чакае вынясення рашэння паводле яго хадайніцтва. У інтэрв'ю DW ён распавёў, што ў 1999 годзе на загад заснавальніка САХРа падпалкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі ўдзельнічаў у выкраданнях і забойствах апанентаў Лукашэнкі - экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, экс-кіраўніка Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і прадпрымальніка Анатоля Красоўскага, які падтрымліваў беларускую апазіцыю. Паўлічэнка, сцвярджае Гараўскі, асабіста застрэліў выкрадзеных.

Пасля таго як Юрый Гараўскі прызнаў дачыненне да забойстваў беларускіх апазіцыянераў, Следчы камітэт Беларусі ў снежні 2019 года аднавіў папярэднія расследаванні спраў, распачатых паводле факта знікнення Захаранкі, Ганчара і Красоўскага. Аднак у сакавіку 2020 году расследаванні былі прыпыненыя.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».