20 красавiка 2024, Субота, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азербайджан заявіў пра новыя баі ў Нагорным Карабаху

Азербайджан заявіў пра новыя баі ў Нагорным Карабаху

Баку заяўляе пра ўзяцце пад кантроль важных тэрыторый і вышынь.

У Азербайджане заявілі, што ў раёне Нагорнага Карабаху працягваліся баявыя дзеянні з рознай інтэнсіўнасцю, піша «Новое время».

Як паведамляе Міністэрства абароны краіны, «у выніку аперацый, праведзеных азербайджанскім войскам, былі нанесеныя сур'ёзныя ўдары па ўзброеных сілах Арменіі на Фізулінскім, Джэбраільскім і Губадлінскім кірунках фронту».

«Разбурана некалькі апорных пунктаў праціўніка, вызваленыя важныя тэрыторыі і вышыні», - гаворыцца ў паведамленні.

Цяпер баявыя дзеянні працягваюцца на ўсёй лініі судакранання, адзначылі ў ведамстве.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках