20 красавiка 2024, Субота, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомікі Украіны выступіла супраць закупкі беларускіх аўтобусаў адміністрацыяй Кіева

8
Мінэканомікі Украіны выступіла супраць закупкі беларускіх аўтобусаў адміністрацыяй Кіева

Пастанову адміністрацыі ўкраінскай сталіцы назвалі супярэчнай нацыянальным інтарэсам.

Мінэканомікі Украіны выступіла супраць пастановы ўладаў Кіева набыць беларускія аўтобусы без тэндару. Пра гэта паведамляецца на сайце ўкраінскай установы.

«Мінэканомікі катэгарычна не падтрымлівае пастанову пра закупку КГГА ў лізінг 200 аўтобусаў вытворчасці беларускага заводу МАЗ без абвяшчэння тэндару і без удзелу айчынных вытворцаў. Такі падыход з'яўляецца дыскрымінацыйным, супярэчыць нацыянальным інтарэсам і прынцыпам свабоднай празрыстай канкурэнцыі», – гаворыцца ў прэс-рэлізе міністэрства.

Мінэканомікі Украіны адзначае, што органы мясцовага самакіравання самастойна вызначаюць пытанне закупак, таму міністэрства ўжо прапрацоўвае пытанне ўрэгулявання на заканадаўчым узроўні немагчымасці паўтарэння такой сітуацыі.

«Мінэканомікі цвёрда стаіць на пазіцыі, што ўсе закупкі павінны ажыццяўляцца выключна з захаваннем прынцыпаў адкрытасці і добрасумленнай канкурэнцыі сярод удзельнікаў. Ва ўмовах пандэміі і эканамічнай нестабільнасці, калі ўвесь свет прытрымліваецца прынцыпаў здаровага пратэкцыянізму, такія сітуацыі недапушчальныя», – мяркуюць ва ўкраінскім міністэрстве.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках