25 красавiка 2024, Чацвер, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спынены транзіт расейскай нафты праз Беларусь

17
Спынены транзіт расейскай нафты праз Беларусь

Нафта з РФ назапашваецца ў рэзервуарах.

Транзіт нафты па трубаправодзе ў Беларусі прыпынены нібыта «праз тэхнічныя праблемы ў Польшчы», нафта з РФ назапашваецца ў рэзервуарах. Пра гэта РІА «Новости» паведамляе са спасылкай на прэс-службу кампаніі «Белнафтахім».

«Пакуль крытычных момантаў няма, спраўляемся. І з аб'ёмамі нафты, і агулам з сітуацыяй. Чакаем, пакуль польскі бок развяжа тэхнічныя праблемы. Пакуль запасы нафты ў нас ёсць», - сказаў прэс-сакратар «Белнафтахіма» Аляксандр Цішчанка.

Аб якім тэрміне прыпынення транзіту ідзе гаворка, Цішчанка сказаць не можа.

«ААТ «Гомельтранснафта Дружба» ўжывае ўсе захады для забеспячэння запланаваных аб'ёмаў транзітнага транспартавання нафты, расейская нафта, якая цяпер паступае з тэрыторыі РФ, назапашваецца ў рэзервуарным парку ЛПДС «Мазыр», - дадаў Цішчанка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках