18 красавiка 2024, Чацвер, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Полацку звольніўся ідэолаг райвыканкама

14
У Полацку звольніўся ідэолаг райвыканкама

Ідэалагічная «вертыкаль» Лукашэнкі трашчыць па швах.

У Полацкім райвыканкаме звольніўся начальнік аддзела ідэалагічнай работы і спраў моладзі Дзяніс Гуткін.

Партал tut.by звязаўся з Дзянісам Гуткіным, каб даведацца прычыну звальнення. Ён не стаў гэта каментаваць, але пацвердзіў, што сышоў з пасады.

Дзяніс Гуткін не працуе ў райвыканкаме з 23 кастрычніка. На сайце мясцовай адміністрацыі яшчэ можна знайсці ягоныя звесткі.

Намесніца начальніка аддзела ідэалагічнай работы і спраў моладзі Вольга Сапун выконвацьме абавязкі кіраўніка, паведамілі парталу gorod214.by ў райвыканкаме.

Нагадаем, у Глыбокім 21 жніўня звольнілася з працы намесніца начальніка аддзела ідэалагічнай працы, культуры і спраў моладзі райвыканкама - 28-гадовая Марына Сакалоўская.

Дзяўчына распавяла, што падала заяву 10 жніўня, на наступны дзень пасля выбараў. Звальненне звязанае з палітычнай сітуацый у краіне:

- Пазіцыя многіх людзей такая, што яны супраць дзейнай улады, не згодныя з вынікамі выбараў. Я хачу быць сумленнай перад сваімі землякамі ды іншымі беларусамі. Таму і сышла з райвыканкама. Сышла на загад сумлення.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках