24 красавiка 2024, Серада, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Узгадалі афіцыйны мітынг за Чаўшэску, які дрэнна для яго скончыўся»

5
«Узгадалі афіцыйны мітынг за Чаўшэску, які дрэнна для яго скончыўся»
ФОТА: TUT.BY

Дэманстранты ў Беларусі атрымалі яшчэ адну перамогу.

Стала вядома, што вялікі мітынг у «падтрымку» Лукашэнкі, запланаваны на нядзелю, скасаваны.

Палітолаг Андрэй Ягораў у экспрэс-каментары «Салідарнасці» назваў некалькі прычын зрыву акцыі, якая, са слоў старшыні ФПБ Міхаіла Орды, павінна была паказаць, «хто ў краіне гаспадар».

- Па-першае, выявілася даволі складана пераканаць людзей ехаць. Хтосьці стаў патрабаваць пісьмовых загадаў.

Па-другое, гэта лагістычна даволі няпростая задача - звесці з усёй Беларусі такую колькасць людзей у Менску і развесці іх назад.

І трэцяе, я думаю, улады ўсё ж асцерагаліся, што гэты захад можа быць выкарыстана дэманстрантамі ў сваіх мэтах. Шмат хто пачаў пісаць, а чаму б нам проста туды не прыйсці і не ўключыць увесь гэты натоўп у масу дэманстрантаў.

Хтосьці ўзгадаў афіцыйны мітынг за Чаўшэску, які кепска для яго скончыўся, - адзначыў у экспрэс-каментары «Салідарнасці» старэйшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.

Ён мяркуе, што такі крок дэманстранты могуць расцэньваць як сваю перамогу, і параўноўвае тое, што адбылося з падзеямі ў Расеі на Балотнай плошчы ў 2012 годзе.

- Можна, безумоўна, казаць, што гэта цяпер наша перамога. У такой жа тыпалагічнай сітуацыі ў свой час у Расеі, калі пратэстныя мітынгі на Балотнай плошчы ішлі на спад, улады сабралі велізарную колькасць людзей на афіцыйны мітынг, паказаўшы, што ў грамадстве ёсць тыя, што падтрымліваюць Пуціна. І такім чынам у піяры перамаглі ў палітычнай сітуацыі.

Мабыць, у Беларусі разлічвалі зрабіць нешта падобнае. Магчыма, быў разлік, што кагосьці прапаганда пераканае: не ўсё грамадства супраць Лукашэнкі, а толькі частка. Але гэты разлік не спраўдзіўся, бо ніякага асаблівага зніжэння пратэстнай актыўнасці няма. І ўлады зразумелі, што хутчэй гэта магло быць выкарыстанае супраць іх, - мяркуе экспэрт.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках