19 красавiка 2024, Пятніца, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Бэн Ходжэс: Грузія ўжо гатовая ўвайсці ў NATO

10
Генерал Бэн Ходжэс: Грузія ўжо гатовая ўвайсці ў NATO
ГЕНЕРАЛ БЭН ХОДЖЭС

Украіне яшчэ трэба будзе зрабіць некаторыя крокі для гэтага.

Грузія гатовая ўжо цяпер далучыцца да NATO, а Украіне яшчэ трэба будзе зрабіць некаторыя крокі для гэтага. Пра гэта 23 кастрычніка заявіў амерыканскі генерал-лейтэнант у адстаўцы, былы камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе, ветэран войнаў у Іраку і Афганістане Бэн Ходжэс на Спецыяльным Кіеўскім форуме ў бяспецы, паведамляе gordonua.com.

"Я веру, што нарэшце Украіна стане сябрам NATO. Я веру, што Грузія павінна стаць ужо цяпер чальцом NATO. Але ў выпадку з Украінай трэба яшчэ пачакаць, прайсці яшчэ пэўны шлях. Украіна павінна прадаўжаць ісці, каб узмацніць сваю інтэграцыю з NATO", - сказаў ён.

У гэтай сувязі Ходжэс мяркуе, што краіны NATO не павінны прызнаваць анэксіі Расеяй украінскіх тэрыторый (Крыма і часткі Данбаса).

Украіна актывізавала супрацоўніцтва з NATO ў 2014 годзе на фоне анэксіі Крыма Расеяй і ўзброенага канфлікту на Данбасе. У канцы 2014 года Вярхоўная Рада прыняла закон, які прадугледжвае адмову Украіны ад палітыкі "пазаблокавасці".

У адпаведнасці з Вайсковай дактрынай Украіны, прынятай у 2015 годзе, паглыбленне супрацоўніцтва з NATO і дасягненне да 2020 года поўнай сумяшчальнасці Узброеных сіл Украіны з войскамі краін - чальцоў NATO з'яўляецца прыярытэтнай задачай.

9 сакавіка 2018 года ў NATO паведамілі, што прызнаюць за Украінай статус краіны-аспіранткі - кандыдата на сяброўства ў Альянсе.

У снежні 2019 года генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг заяўляў, што Украіна і Грузія будуць чальцамі Альянсу, але вызначаць дакладныя часовыя рамкі ўступлення пакуль рана.

7 лютага 2019 года ўкраінскі парламент прыняў закон аб унясенні ў Канстытуцыю палажэння аб стратэгічным курсе дзяржавы на набыццё паўнапраўнага сяброўства Украіны ў Еўрапейскім Звязе і Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы. Закон набыў моц 21 лютага.

5 лютага 2020 года Кабінет Міністраў адобрыў гадавую нацыянальную праграму "Украіна - NATO" новай якасці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках