16 красавiка 2024, aўторак, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Швайцарыі правялі акцыю каля офіса МАК у Лазане

Беларусы Швайцарыі правялі акцыю каля офіса МАК у Лазане
ФОТА: EURORADIO.FM

«Не гуляйце з дыктатарам», - заклікалі пратэстоўцы спартыўных функцыянераў.

Беларусы Швайцарыі правялі вулічную акцыю перад будынкам Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Лазане. «Не гуляйце з дыктатарам», - заклікалі пратэстоўцы спартыўных функцыянераў.

Яны трымалі ў руках фатаграфіі беларускіх спартоўцаў і трэнераў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю, паведамляе euroradio.fm.

Потым удзельнікі акцыі пагаварылі з функцыянерамі МАК аб парушэнні алімпійскіх прынцыпаў у Беларусі. І перадалі ім адкрыты ліст ад Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, які ўзначальвае трохразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў Аляксандра Герасіменя. У ім МАК заклікаюць перапыніць дзейнасць і фінансаванне Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, паспрыяць расследаванні фактаў гвалту ў дачыненні да спартоўцаў, надаць дапамогу тым атлетам, хто не мае магчымасці трэніравацца ў нашай краіне. Таксама МАК прапанавалі перанесці ўсе спартыўныя мерапрыемствы з тэрыторыі Беларусі.

ФОТА: EURORADIO.FM
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках